На мінулым тыдні ў горадзе Дзятлаве адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Пра тое, хто ў ім вінаваты і якое пакаранне чакае парушальніка, расказаў дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ Слонімскага РАУС Аляксей Ярмак:
– Гэтае здарэнне адбылося каля 19 гадзін на скрыжаванні вуліц Слонімскай і Міцкевіча. Вадзіцель аўтамабіля “Лада”, выязджаючы ад магазіна “Еўраопт” і рухаючыся ў кірунку вуліцы Міцкевіча, не выканаў патрабаванні сігнала святлафора: калі гарэла чырвонае святло, ён прадоўжыў рух прама, не прадастаўляючы перавагу аўтамабілю “Таёта”, які ехаў на дазволены сігнал святлафора па вуліцы Слонімскай. У выніку аварыі людзі не пацярпелі, пашкоджаны транспартныя сродкі, а таксама асвятляльны слуп.
Згодна з дзеючым заканадаўствам за ўчыненне дарожна-транспартнага здарэння вінаваты вадзіцель можа атрымаць штраф ад 5 да 20 базавых велічыняў або будзе пазбаўлены права кіравання на тэрмін да двух гадоў.
Заклікаем усіх быць вельмі ўважлівымі на дарозе і строга выконваць правілы дарожнага руху, каб не трапіць у падобныя сітуацыі.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#гаи #дтп #красный