Убібліятэках раёна дадзены старт інтэрактыўнаму патрыятычнаму праекту “Гартаючы гісторыі старонкі”, прымеркаванаму да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ён прадугледжвае розныя формы і метады работы бібліятэк, якія дадуць новае жыццё памяці аб бессмяротным подзвігу і ахвярах народа, пакладзеных на алтар Вялікай Перамогі.
У рамках гэтага праекта праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памятным падзеям вайны, вядзецца пошукавая работа па зборы інфармацыі (фатаграфіі, лісты, дакументальныя сведчанні аб франтавых буднях) аб яе ўдзельніках і героях– ураджэнцах Дзятлаўшчыны – для папаўнення базы даных “Фота з сямейнага альбома ветэрана”.
У бібліятэках прайшла патрыятычная анлайн-акцыя “Напішы ліст салдату”, запісанывідэаролікі вершаў пра вайну, арганізаваны анлайн-рэпартажы “Героі Перамогі”, фотазоны, кніжныя выставы, праводзіцца цыкл мерапрыемстваў “Памяць сэрца”. На працягу красавіка-чэрвеня ў сацыяльных сетках і на ютуб-канале Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, на сайце ўстановы публікуюцца праектныя матэрыялы. Вынікам праекта да 3 ліпеня стане віртуальны фотаальбом “80 фотакадраў пра вайну”.
Марына БОРТКА,
метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…
Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…
В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…
Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga