Урокі прафмайстэрства. Класная сустрэча

Наведвальнікі летніка “Расток”, які функцыянуе на базе сярэдняй школы № 3 райцэнтра, сёння змаглі адчуць сябе сапраўднымі фотакарэспандэнтамі раённай газеты “Перамога”.

Галоўны рэдактар выдання Ірына Камарова завітала да старшакласнікаў на нефармальную, пазнавальную сустрэчу. Каб у школьным класе яна ператварылася ў сапраўды класную сустрэчу, Ірына Чаславаўна прынесла падлеткам важны інструмент журналіста ­– прафесійны фотаапарат, і кожны жадаючы паспрабаваў сябе ў майстэрстве фотаздымкі для “раёнкі”.

Ці лёгка быць журналістам, дзе можна навучыцца пісаць артыкулы, якія могуць сустрэцца цяжкасці на шляху чалавека, які абраў прафесіяй асвятленне падзей, – пра гэта ішла размова з моладдзю, а яшчэ пра цяперашнюю сучасную газету “Перамога”, яе актыўную лічбавізацыю і аператыўную, адказную работу калектыву. Таксама Ірына Чаславаўна паказала дзецям работы, якія стварае рэдакцыя для ўдзелу ў прафесійных конкурсах, і самую галоўную рэспубліканскую ўзнагароду беларускіх СМІ – бронзавую статуэтку Нацыянальнага конкурсу “Залатая Літара”, якую дзятлаўская газета заваявала ў 2021 годзе. Сэлфіліся з бронзавай “Літарай” з непадробнымі цікавасцю і азартам.

Па завяршэнні сустрэчы галоўны рэдактар падарыла школе фотакнігу “Дятлово 525”, якую рэдакцыя летась стварыла і выдала да юбілею горада.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Фота наведвальнікаў летніка “Расток”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Праект “Магія чытання” стаў прызёрам міжнароднага конкурсу

Гавораць, што сапраўдны тэатр пачынаецца з вешалкі. Але бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магія чытання” Дзятлаўскай…

3 часа ago

З пылу з жару – да самага сэрца, або Як Дзятлаўшчына частавала дранікамі на Воранаўшчыне

22 жніўня гасцінны  гарпасёлак Воранава ператварыўся ў сапраўдную кулінарную сталіцу Гродзеншчыны – тут грымеў і…

3 часа ago

Открытие охоты на бобра и выдру

С 1 сентября открывается охота на бобра и выдру, которая продлится до 31 марта 2027…

4 часа ago

Дзень Войневіцкага сельскага савета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…

4 часа ago

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

6 часов ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

6 часов ago