У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага з удзелам начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай на базе Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармацыі адбылася дыялогавая пляцоўка “Вытокі: малая радзіма”.
Вядучымі сустрэчы выступілі загадчыца ўстановы Людміла Хілімончык і бібліятэкар Аксана Лішык. Яны заклікалі прысутных – прадстаўнікоў мясцовых працоўных калектываў – паразважаць, з чаго складаецца ўнікальная спадчына Казлоўшчыны, а таксама, як захаваць традыцыі, гістарычную памяць і перадаць іх наступным пакаленням.
– Для большасці, хто знаходзіцца на мерапрыемстве, малая радзіма – гэта Казлоўшчынскі сельскі савет, пра які хачу расказаць, – павітала ўдзельнікаў дыялога старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка. – Дата нараджэння гарпасёлка – 28 чэрвеня 1958 года, бо да гэтага Казлоўшчына была вёскай. На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 33 населеных пункта, сёння ў яго састаў уваходзяць землі былых Дзянісаўскага і Гярбелевіцкага сельсаветаў, тэрыторыя складае 224,6 квадратнага кіламетра. Адзначаецца тэндэнцыя да змяншэння колькасці жыхароў: 3061 чалавек на 1 студзеня 2026 года. Радуе, што сюды паступова вяртаюцца выхадцы з гэтых мясцін, набываюць домаўладанні і тыя, каму падабаюцца краявіды, чысціня, утульнасць казлоўшчынскага кутка.
Ала Дзмітрыеўна прынесла з сабой старыя фотаальбомы з фотаздымкамі розных гадоў, якія пачалі сваё “падарожжа” па зале.
Людміла Хілімончык і Аксана Лішык прагарталі старонкі гісторыі Казлоўшчыны ад часоў Вялікага княства літоўскага да нашых дзён. Расказалі аб мясцовых славутасцях, сярод якіх праваслаўная Свята-Успенская царква пачатку ХХ стагоддзя, парк і сядзіба “Падол” ХІХ стагоддзя рода Гертавічаў, апошнім уладальнікам якой быў пан Станіслаў Ліпоп, арыштаваны ў 1939 годзе. Казлоўшчынская зямля ўзрасціла нямала вядомых людзей, у тым ліку гэта беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Смалянчук, хірург-афтальмолаг вышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук, доктар-эксперт Юрый Табалевіч, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі па сельскай гаспадарцы Юрый Шулейка, іншыя. Спыніліся спікеры і на гісторыі мясцовых прадпрыемстваў, установаў, арганізацый.
Тэму дапоўнілі спецыялісты, якія шмат гадоў аддалі сваім калектывам: аб КУП “Дзятлаўскае ПМС” расказала галоўны бухгалтар прадпрыемства Ірына Палуянцэвіч, аб Казлоўшчынскай сярэдняй школе – педагог Ірына Ламака.
Вынікі размовы падвёў Аляксандр Бараноўскі. Ён падзякаваў расказчыкам за падарожжа ў мінулае, зазначыў, што і сам выхадзец з казлоўшчынскай зямлі – вёскі Скрэндзевічы, таму ўспаміны і фотаздымкі для яго былі асабліва кранальныя. Прызнаўся, што месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі “Вытокі: малая радзіма” выбраў Казлоўшчыну мэтанакіравана. Ён скончыў мясцовую школу ў 1976 годзе і пачаў сваё падарожжа ў дарослае жыццё.
– Час мяняецца, аднак забываць аб сваіх каранях нельга, – падкрэсліў Аляксандр Станіслававіч. – Падобныя сустрэчы праводзяцца менавіта з такой мэтай. Памяць неабходна захоўваць, перадаваць дзецям і ўнукам. Сельскія мясціны – гэта нашы вытокі, хаця сучасная моладзь больш імкнецца ў гарады, аднак ўзровень жыцця і заработная плата на сяле павышаюцца з кожным годам.
Старшыня раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пажадаў удзельнікам дыялогавай пляцоўкі любіць і цаніць сваё, берагчы малую радзіму і нашу вялікую Айчыну Рэспубліку Беларусь.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…
У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…
Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…
Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…
За время проведения профилактической акции «Безопасные каникулы» дятловские спасатели посетили пришкольные и оздоровительные лагеря, детские…