У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, у час якога былі разгледжаны надзённыя пытанні і вызначаны перспектывы развіцця.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі воіны-інтэрнацыяналісты Дзятлаўшчыны, прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў раёна.
Старшыня Алег Драгунскі агучыў справаздачу аб яе дзейнасці за апошнія пяць гадоў:
– У Дзятлаўскім раёне жывуць 63 воіны-інтэрнацыяналісты, на ўліку ў грамадскай арганізацыі знаходзяцца 35 чалавек (55 %). Пры гэтым за справаздачны перыяд зроблена нямала добрых і карысных грамадству справаў, у тым ліку дзякуючы плённаму супрацоўніцтву з райвыканкамам, установамі і арганізацыямі раёна, праведзены прафілактычныя агляды і аздараўленне воінаў-інтэрнацыяналістаў ва ўзаемадзеянні з Дзятлаўскай ЦРБ.
Арганізацыя пастаянна вядзе работу па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі. Разам са школьнікамі райцэнтра воіны-афганцы заклалі ў Дзятлаве “Алею Памяці”, у гарпасёлку Наваельня і аграгарадку Дварэц былі адкрыты мемарыяльныя дошкі памяці нашых землякоў Аляксандра Шылава і Дзмітрыя Лазовіка, сумесна з раённым камітэтам БРСМ была створана кніга памяці “Афганістан – вайна без канца і без краю”, ва ўсіх установах адукацыі афармляюцца тэматычныя стэнды.
У 2025 годзе воіны-інтэрнацыяналісты праявілі сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю ў галоўным палітычным мерапрыемстве краіны – выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў 2024 годзе – у выбарах дэпутатаў.
Члены раённай арганізацыі – пастаянныя ўдзельнікі патрыятычных і знакавых мерапрыемстваў, якія праходзяць на Дзятлаўшчыне – Дня Перамогі, ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”, Дня Незалежнасці, Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які па ініцыятыве кіраўніцтва раёна пашырыў свой фармат. Алег Вячаслававіч выказаў словы ўдзячнасці за супрацоўніцтва кіраўніцтву і арганізацыям раёна.
Сваю ацэнку рабоце арганізацыі даў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:
– Паважаныя ветэраны вайны ў Афганістане! Падводзячы вынікі работы вашай раённай арганізацыі за справаздачны перыяд, хачу выказаць вам словы ўдзячнасці за цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і актыўны ўдзел у жыцці нашага раёна. Вы – сур’ёзная апора і надзейны партнёр кіраўніцтва раёна. Сёння, калі, на жаль, на Дзятлаўшчыне ўжо няма ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, менавіта вам – рэальным удзельнікам баявых дзеянняў, якія прайшлі суровую школу Афганістана, – выпаў гонар падхапіць сцяг патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, і вы дастойна прадоўжылі гэту эстафету. Сістэмная работа, якую вы праводзіце, дазваляе моладзі не па падручніках, а з першых вуснаў даведацца пра вайну. Вы, як ніхто іншы, можаце данесці да іх важныя ісціны, наколькі жудасная вайна і важны мір. Жадаю вашай арганізацыі моцнага баявога братэрства, здароўя вам і вашым сем’ям.
У ходзе сустрэчы адкрытым галасаваннем было выбрана кіраўніцтва раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. На пасаду старшыні адзінагалосна быў пераабраны дзеючы лідар Алег Драгунскі, яго намеснікам стаў Аляксандр Юргель.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…
Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…
Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…
За время проведения профилактической акции «Безопасные каникулы» дятловские спасатели посетили пришкольные и оздоровительные лагеря, детские…