Categories: Падзеі

Футбол даступны для школьнікаў

Доўжыцца акцыя “Запішыся ў спартыўную школу”, у час якой дзеці могуць пазнаёміцца са спартыўнымі дысцыплінамі Дзятлаўскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы і выбраць цікавую для сябе. Пра тое, хто можа патрапіць у футбалісты і што для гэтага можна зрабіць, распавёў старшы трэнер па футболе Уладзімір Ганчар:

— З 1 верасня ў спартыўнай школе раёна пачынаецца набор на аддзяленне “Футбол”, куды могуць запісацца вучні 2-8 класаў. На базе спартыўнай школы працуюць секцыі як па юнацкім, так і па дзявочым футболе.

— Уладзімір Юр’евіч, наколькі актыўна ідуць у футбалісты дзяўчаты?

— Дзявочы футбол – адносна новы від для нас, але даволі папулярны. Летась дзяўчаты дэбютавалі на чэмпіянаце Гродзенскай вобласці і паказалі някепскі вынік – пятае месца. Плануем пашыраць набор і развіваць дзявочы футбол як перспектыўны сёння напрамак.

— Як паказалі сябе юнакі – выхаванцы Дзятлаўскай спартыўнай школы?

— За мінулы навучальны год мы маем дастойныя вынікі ў юнацкім футболе. Каманда юнакоў Дзятлаўскага раёна 2002-2003 гадоў нараджэння ўпершыню выступіла ў фінале чэмпіяната Гродзенскай вобласці спартакіяды школьнікаў, дзе паказала высокі 5-ы вынік. Пазалетась нашы юнакі былі чэмпіёнамі 1-ай лігі па футболе, летась – сталі віцэ-чэмпіёнамі. З “бронзавым” поспехам для нас прайшоў нядаўні чэмпіянат “Скураны мяч”. Заўважу, што асобнай секцыі па хакеі ў нашым раёне няма, а таму ў дзятлаўскую каманду-пераможцу спаборніцтваў “Залатая шайба” таксама ўвайшлі выхаванцы футбольных секцый.

— Раскажыце пра трэнерскі састаў і матэрыяльна-тэхнічную базу футбольнага аддзялення.

— У Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе працуюць два трэнеры: у гарпасёлку Казлоўшчына гэта  Аляксандр Іосіфавіч Кавальчук, у Дзятлаве – я, Уладзімір Юр’евіч Ганчар. Магчыма, трэнерскія шэрагі папоўніць малады спецыяліст Аляксандр Палуносік, які прыйшоў да нас працаваць сёлета.

Трэніроўкі юных футбалістаў праходзяць на дзятлаўскім стадыёне “Колас”, таксама ёсць пляцоўка са штучным пакрыццем на тэрыторыі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Зімой запрашаем выхаванцаў школы наведваць басейн (прадастаўляецца зніжка 50%), трэнажорную залу – бясплатна, таксама – барцоўскую залу. Акрамя таго, на базе спартыўнай школы працуе летні лагер “Алімпіец”.

— Колькі раз на тыдзень праходзяць заняткі па футболе?

— Гэта залежыць ад узроўню падрыхтоўкі выхаванцаў. Пачатковае звяно (першы год навучання) займаецца тры разы на тыдзень па паўтары гадзіны, наступнае за ім – таксама тройчы на тыдзень, але па дзве гадзіны, выхаванцы з 2-х да 3-х гадоў навучання займаюцца 4 разы на тыдзень, звыш 3-х гадоў – 5 разоў на тыдзень па 2 гадзіны.

— Што патрэбна дзецям і іх бацькам, каб запісацца ў футбольную секцыю?

— Ад дзяцей – жаданне займацца гэтым відам спорту, ад бацькоў – заява з просьбай аб залічэнні іх дзіцяці ў спартыўную школу. Гэта ўсё! Для тых, у каго ўзнікнуць нейкія пытанні па занятках у спартыўнай школе, мы да пачатку навучальнага года размяшчаем нумары тэлефонаў нашых трэнераў у кожнай са школ раёна. Можна патэлефанаваць, удакладніць інфармацыю. Заняткі па ўсіх дысцыплінах у нашай школе праводзяцца на бясплатнай аснове. Выезд на спаборніцтвы раённага, абласнога ўзроўню для дзяцей таксама бязвыплатны, з бясплатным харчаваннем.

Гутарыла Н. АВЯРЧУК

У наступных нумарах газеты “Перамога” чытайце інтэрв’ю з трэнерамі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па лёгкай атлетыцы і вольнай барацьбе

administrator

Recent Posts

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

2 часа ago

“Зецельскі фэст”. Узнагароджанне сем’яў-пераможцаў

Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…

3 часа ago

Госці фэсту пабылі на пешай аглядавай экскурсіі па Дзятлаве

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…

4 часа ago

Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…

4 часа ago

На старт! Увага! Марш!

Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…

6 часов ago

Пошукі скарбаў, бітва талентаў і тэрапія весялосцю

На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…

6 часов ago