Футбалісты каманды “Наваельня” – пераможцы зімовага турніру

Завяршыўся зімовы чэмпіянат ААТ “Граніт-Агра” па міні-футболе, які праходзіў у межах праекта “Круцілавічы – здаровы пасёлак”.

У ім прымалі ўдзел 6 каманд: “Граніт-Агра”, “ФК Круцілавічы”, “Наваельня”, “Зэльва”, “Альберцін” (г. Слонім), “Novo Stars” (г. Навагрудак).

У завяршальны гульнявы дзень адбыліся 4 матчы: “Альберцін” – “Наваельня” (3 : 2), “ФК Круцілавічы – Альберцін” (1 : 11), “Наваельня” – “Novo Stars” (5 : 3), “ФК Круцілавічы” – “Альберцін” (6 : 10).

Аматараў футбола павіншаваў з завяршэннем чэмпіянату дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур:

–  Дзякуй за выдатны футбол, які вы паказвалі на працягу гэтых месяцаў. Гульня прыносіла задавальненне не толькі вам, але і нашым гледачам. Нягледзячы на тое, што надвор’е рабіла свае карэктывы, чэмпіянат прайшоў пры актыўным удзеле сапраўдных аматараў спорту. Дзякуй камандам з розных гарадоў, якія знайшлі час, матэрыяльныя рэсурсы і жаданне, каб сустрэцца ў футбольных баталіях. Заслужаныя ўзнагароды атрымаюць усе футбалісты.

 

Лепшым маладым гульцом турніру стаў Вадзім Сёмуха  з “ФК Круцілавічы” (юнак вучыцца ў 9 класе Круцілавіцкай сярэдняй школы!), самым сумленным гульцом быў прызнаны Андрэй Філіповіч (“Зэльва”), лепшы абаронца – Аляксей Мінец (“Альберцін”), лепшы бамбардзір – Андрэй Жыдко (“Наваельня”): на яго рахунку 27 забітых галоў, лепшы варатар – Сяргей Варанюк (“ФК Круцілавічы”), лепшы гулец – Арцём Пісарук (“Novo Stars”).

Галоўны суддзя спаборніцтваў Дзяніс Трафімчык падзякаваў камандам за актыўны ўдзел, спартыўны дух і павагу да сапернікаў:

– Рады, што атрымалася арганізаваць такі сур’ёзны чэмпіянат пры ўдзеле аматараў футбола з Дзятлаўшчыны і раёнаў-суседзяў. На працягу трох месяцаў удзельнікі змагаліся за чэмпіёнства, да апошняга захоўвалася інтрыга, хто стане пераможцам.

Першае месца турніру заняла каманда “Наваельня”, віцэ-чэмпіёнамі сталі футбалісты “ФК Круцілавічы”, бронза – у слонімскага “Альберціна”.

Усе ўдзельнікі былі адзначаны граматамі і грашовымі прэміямі, атрымалі ў падарунак спартыўны інвентар, прызёры чэмпіянату ўзнагароджаны кубкамі і медалямі адпаведных ступеняў.

Наталля АВЯРЧУК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

58 минут ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

2 часа ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

2 часа ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

2 часа ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

2 часа ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

2 часа ago