Кіраўнік наглядальнай місіі БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Жак Фор спадзяецца на плённае супрацоўніцтва з усімі ўдзельнікамі выбарчага працэсу. Аб гэтым ён паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Размяшчэнне місіі па назіранні за выбарамі – гэта крок, які прыняты ў адказ на афіцыйнае запрашэнне беларускіх улад. Рашэнне таксама прынята па выніках работы ацэначнай місіі, што працавала ў Беларусі ў ліпені. “Гэта ўжо шостыя выбары, за якімі БДІПЧ АБСЕ будзе ажыццяўляць назіранне з 2001 года”, – расказаў Жак Фор. “Мы спадзяёмся на працяг добрага супрацоўніцтва з усімі ўдзельнікамі выбарчага працэсу”, – падкрэсліў ён.

Кіраўнік місіі таксама адзначыў, што сёння адбыліся ўжо сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў і Цэнтральнай выбарчай камісіі. “У час работы нашай місіі мы будзем сустракацца з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў на ўсіх узроўнях, а таксама з кандыдатамі, прадстаўнікамі палітычных партый, грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі, а таксама з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасці, якія прысутнічаюць у краіне”, – паведаміў Жак Фор.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации