У Беларусі адкрыта новае радовішча нафты. Аб гэтым паведаміў сёння міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута ў час прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 55-годдзя ўтварэння сістэмы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У Беларусі адкрыта чарговае радовішча і немалое. Цяпер ацэньваюцца яго запасы. Гэта Паўднёва-Шацілкаўскае радовішча, якое размешчана ў Прыпяцкім прагіне», — растлумачыў ён.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падкрэсліў, што спецыялісты ведамства цяпер сканцэнтравалі намаганні на даследаванні нетраў. «Мы вядзём актыўную работу з «Беларуснафтай», а цяпер яшчэ і пачынаем працаваць над прыцягненнем да распрацоўкі нафтавых радовішчаў і іншых кампаній, у тым ліку кампаній сусветнага ўзроўню», — адзначыў ён.

Андрэй Каўхута нагадаў, што цяпер у Беларусі здабываецца 1,6 млн т нафты ў год.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?
Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?
Засцеражы сябе на дарозе!

Похожие публикации