Categories: Падзеі

Фестываль-карнавал роставых лялек у Дзятлаве (дзённая праграма, абноўлена)

Дзеці і дарослыя, мясцовыя жыхары і госці Дзятлава мелі магчымасць папрысутнічаць на фестывалі-карнавале роставых лялек і гульнёвых праграм. Ён ладзіўся ў Дзятлаве 26 мая на пляцоўцы каля Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама ў глядзельнай зале.

Але перш, чым прапанаваць гледачам казкі і забавы, артысты ў казачных касцюмах удзельнічалі ў шэсці па вуліцах Дзятлава. Іх суправаджаў Наваельнянскі зводны духавы аркест. Пад бадзёрыя маршы прайшліся па вуліцах Перамогі, Чырвонаармейскай, плошчы 17 Верасня, вуліцы Міцкевіча героі мультфільмаў і казак. Іх фатаграфавалі, віталі дзятлаўчане. У шэсці прынялі ўдзел звыш паўсотні роставых лялек на чале з Катом у ботах. Гэту новую ляльку – самую вялікую і прыгожую – прэзентаваў сам кіраўнік Тэатра гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” Іван Каско.

Шчыра кажучы, удзельнікаў на фестываль чакалася больш. Аднак па аб’ектыўных прычынах некаторыя госці не прыехалі. Фестывалілі па-суседску: дзятлаўчане, навагрудчане, прадстаўнікі Карэліцкага, Зэльвенскага і Свіслацкага раёнаў.

 

На фестываль-карнавал калектывы прывезлі розныя праграмы, але аб’яднала артыстаў імкненне парадаваць, павесяліць дзятву і дарослых. Менавіта выдатнага настрою, знаёмства з новымі цікавымі героямі-лялькамі пажадала на пачатку фестывалю Наталля Калодка, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама. Яна зычыла ўдзельнікам поспехаў, а перамогі – мацнейшым.

  

Журы няпроста было вызначыць лепшы калектыў. Але яно урэшце агучыла вынікі. Дыпламантам першай ступені стаў народны тэатр-студыя “Карагод” з аграгарадка Грынкі Свіслацкага раёна (кіраўнік Марыя Самалевіч). Таксама ў пераможцах дзятлаўчане – Тэатр гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” пад кіраўніцтвам Івана Каско.

Нашы госці са Свіслачы павезлі дахаты галоўны прыз фестывалю – роставую ляльку “Сонейка”. Гэта перамога на рахунку “Карагода” – не першая, бо калектыў існуе ўжо 16 гадоў. Быў на “Славянскім базары”, фестывалі Нацыянальных культур у Гродне, фестывалі ў Воранаве. Усе 16 гадоў кіруе калектывам Марыя Мікалаеўна Самалевіч. Да тэатральнай дзеі яна прыахвоціла сваю нявестку Дар’ю, касцюмерам у калектыве – дачка Наталля. Марыя Мікалаеўна мае тры зборнікі тэатральных пастановак, якія сама піша і ўвасабляе на сцэне. Дапамагаюць ёй у гэтым Святлана Шмыга, Таццяна Завадская, Аксана Пачыноўская.

Фестываль-карнавал не абмяжоўваўся гульнямі і пастаноўкамі. У гэты дзень ладзілася выстава вырабаў дзятлаўксіх майстроў. Для дзяцей працавалі каруселі, батуты, надзіманы гарадок. Жадаючыя маглі наведаць гасцёўню “БульбаЁстыка”, рэзідэнцыю Олафа, патанцаваць на дыскатэках, паўдзельнічаць у фестывалі фарбаў і паветраных шароў.

І. Міхайлоўская

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

5 часов ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

5 часов ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

5 часов ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

5 часов ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

7 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

8 часов ago