Categories: Падзеі

Фестывальныя дні ў Гродне

4 -5 чэрвеня ў Гродне праходзілі заключныя мерапрыемствы XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

СВЯТОЧНАЕ ШЭСЦЕ

Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў 37 нацыянальнасцяў, якія жывуць у Беларусі. Яны святочным шэсцем прайшлі з плошчы Леніна на Савецкую плошчу. На чале калоны прадстаўнікі нацыянальных дыяспар неслі вялікае палотнішча з выявай “сяміцвеціка” – сімвала фестывалю. У шэсці ўдзельнічалі і вялікія дэлегацыі – беларусаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў, латышоў, яўрэяў, рускіх і па некалькі чалавек – амерыканцаў, англічан, шры-ланкійцаў, нігерыйцаў. Тэатралізаванае шэсце – з танцамі, песнямі, вітаннямі – расцягнулася на добры кіламетр. Гродзенцы аднолькава гасцінна віталі ўсіх – і шумных цыганоў, і галасістых украінцаў, і танцораў-грузінаў, і карэйцаў з вялікім залацістым змеем.


Афіцыйная частка свята пачалася з прывітання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якое зачытала віцэ-прэм’ер Н. Качанава. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама У. Краўцоў падзякаваў прадстаўнікам нацыянаянальных дыяспар за ўдзел у мерапрыемствах, пажадаў міру,  дабрабыту, святочнага настрою. На мовах усіх удзельнікаў фестывалю нацыянальных культур прагучаў выраз: “Фестываль аб’ яўляецца адкрытым!”. Яго прамаўлялі дзеці – будучыня нацый, якім захоўваць і доўжыць традыцыі, зберагаць мову, перадаваць назапашанае стагоддзямі наступным пакаленням.

ФЕСТЫВАЛЬ ЗБІРАЕ СЯБРОЎ

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур праводзіцца раз на два гады. Першы адбыўся ў 1996 годзе. Такім чынам, хоць і мае фестываль нумар XI, але яму – дваццаць гадоў. У 1996-ым у мерапрыемстве прыняло ўдзел 11 нацыянальна-асветніцкіх таварыстваў, а затым з кожным разам іх станавілася больш.

Сёлета да фестывальных мерапрыемстваў далучыліся сірыйцы, ліванцы, чачэнцы, амерыканцы.

Фестываль дае магчымасць пазнаёміцца з культурай іншых народаў: паслухаць іх песні і музыку, пабачыць танцы і нацыянальныя строі, даведацца пра нацыянальную кухню і пачаставацца стравамі.

Наведванне нацыянальных падворкаў дае ўяўленне пра быт народа. Сёлета працавалі 22 падворкі, якія мелі за мэту паказаць дом, дзе жывуць прадстаўнікі пэўнай нацыянальнасці.

Давялося пабыць у казахскай юрце. Гаспадары расказалі пра рэчы і іх прызначэнне. Там можна было пабачыць традыцыйныя казахскія музычныя інструменты кубыз і домру, ёмістасць для прыгатавання кумысу – кубэ, прыгожую дзіцячую калыску, коўдры.

Многія казахі, якія цяпер жывуць у Беларусі, трапілі сюды ў савецкі час: прыязджалі на працу, служылі ў Савецкай Арміі, вучыліся ў беларускіх навучальных установах. Цяпер казахская дыяспара налічвае каля паўтары тысячы чалавек. Многія з іх нарадзіліся ўжо ў Рэспубліцы Беларусь, але ведаюць і сваю мову, і традыцыі. Бадай кожны можа расказаць пра самае любімае свята казахаў – наўрыз мейрамы (нараджэнне вясны), калі адбываюцца спаборніцтвы па нацыянальных відах спорту, конскія скачкі, спяваюць акыны, ладзіцца частаванне рытуальнай стравай – наўрыз-кажэ.

А беларусы свой падворак стылізавалі пад простую вясковую хату. Гасцей цешылі песнямі, гульнямі, забавамі. Тут  праводзілася свята нацыянальнай гульні, ладзіўся адкрыты конкурс ансамбляў музыкі і песні.

Запрашэнне выступіць на фестывалі атрымалі і дзятлаўчане – калектывы “Ятранка”, “Зараначка”, “Прымакі”, роставыя лялькі, народныя майстры. Дзятлаўчане папоўнілі шматлікія шэрагі ўмельцаў, якія прапаноўвалі вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. “Горад майстроў” нагадваў вірлівую людскую раку, па берагах якой – незлічоныя скарбы. У цэнтры Гродна літаральна кожны куток быў заняты музычнымі пляцоўкамі, кавярнямі, шашлычнымі, вулічнымі музыкантамі, мастакамі і фатографамі, фотаэкспазіцыямі.

ПАД ПАТРАНАТАМ ЮНЕСКА

Сёлетні фестываль адметны тым, што праходзіў пад патранатам ЮНЕСКА. Прадстаўнік гэтай арганізацыі В. Пісарэвіч, вітаючы нацыянальныя суполкі, запэўніў, што ЮНЕСКА будзе і надалей падтрымліваць фестываль, бо ён спрыяе яднанню людзей, сяброўству і міру, па сваім фармаце не мае аналагаў у свеце.

На лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь скіраваны конкурс сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі. З 2006 года  ён праводзіцца Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Падвядзенне вынікаў конкурсу ўвайшло ў праграму заключных мерапрыемстваў фестывалю. Дыпломам адзначана і рэдакцыя газеты “Перамога”. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Л. Гуляка адзначыў калектыў за прафесійнае  асвятленняне пытанняў міжкультурнага дыялогу, супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, міжнацыянальных і міжканфесійных адносін.

І. МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago