Фаварыты ў часопісным свеце

Дзятлаўская раённая бібліятэка прапануе чытачам шырокі выбар часопісаў:

“Добры сусед” – карысны часопіс для гаспадара дома і захавальніцы ачага, ён дапаможа прыняць правільнае рашэнне, дасць парады на ўсе выпадкі жыцця,  падзеліцца цікавымі ідэямі, рассмяшыць і прагоніць тугу;

“Кудесница” раскрые для вас сакрэты прыгажосці, гармоніі сямейных адносінаў, выхавання дзяцей, моды і стылю;

“Народны доктар” падкажа народныя і традыцыйныя метады лячэння і прафілактыкі розных захворванняў, пазнаёміць з духоўнай старонкай;

“Наша кухня” – кулінарнае выданне для тых, хто любіць здзіўляць родных смачнай і карыснай ежай;

“Аднак, жыццё!” – гэта гісторыі пра рэальных людзей, добрыя парады, цікавыя факты і нават навуковыя артыкулы, а яшчэ пастаянныя конкурсы кулінарных рэцэптаў і вопыт народнай медыцыны, аповеды пра хобі і падарожжы, пра кнігі і фільмы – забаўляльныя і інфармацыйныя матэрыялы, створаныя з душой;

“Сваты” – парады па здароўі, кулінарныя рэцэпты, падказкі гаспадару і гаспадыні, кансультацыі медыкаў, юрыстаў, псіхолагаў, цікавыя гісторыі з жыцця, анекдоты;

“1000 парадаў” – гэта падказкі на ўсе выпадкі жыцця, а яшчэ мноства хітрасцяў і карысных дробязяў, якія палегчаць вашы паўсядзённыя клопаты;

“Гаспадар” з’яўляецца неабходным дапаможнікам для ўсіх садаводаў, агароднікаў, тых, хто клапоціцца аб сваіх участках і дачах;

“Я на пенсіі” – часопіс аб незвычайных гісторыях звычайных людзей, апавяданні пра лёсы зорак кіно і эстрады, гістарычных асобаў, дачныя парады, майстар-класы па ўладкаванні дома, участка, рукадзеллі.

Чакаем вас у нашай бібліятэцы. Выбірайце выданні на свой густ і па інтарэсах.

Алена ВЯЛІЧКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

12 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

13 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

13 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

15 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

16 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

17 часов ago