Да Года міру і стварэння, 100-годдзя заснавання чыгуначнага вакзала станцыі “Наваельня”, напярэдадні Дня чыгуначніка ў пасёлку ўрачыста адкрылі памятны знак “Станцыйны звон”.

Са знакавай падзеяй землякоў павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

– Чыгуначны вакзал – сэрца гарадскога пасёлка Наваельня, дзякуючы станцыі і чыгунцы гарадскі пасёлак заўсёды меў асаблівы статус, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч. – Чыгуначная станцыя і сёння мае вялікае значэнне, з’яўляючыся адначасова захавальніцай гістарычнай памяці, пунктам стабільных транспартных зносінаў і немалаважнай часткай эканамічнага жыцця раёна. Паважаныя землякі, шчыра віншую вас з надыходзячым Днём чыгуначніка і адметным юбілеем станцыі. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, усім нам – мірнага неба і шчасця.

Са святам усіх чыгуначнікаў і пасялкоўцаў павіншавалі намеснік начальніка Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксей Райко і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Іван Ляўковіч.

– Адметна тое, што памятную таблічку са станцыйным звонам мы адкрываем у Наваельні ў Год міру і стварэння, – расказаў Аляксей Іванавіч. – Праект нашага памятнага знака сваім калегам і ўсім жыхарам Наваельні зрабілі на добрую памяць работнікі лакаматыўнага дэпо горада Баранавічы, сам звон таксама стварылі чыгуначнікі. Станцыйны звон некалі быў неад’емнай часткай кожнай чыгуначнай станцыі, падаваў сігналы для пасажыраў аб прыбыцці і адпраўленні саставу.

У гэты дзень старонкі гісторыі ўзгадаў ветэран чыгуначнай галіны Міхаіл Лагвіновіч. 45 гадоў жыцця ён прысвяціў гэтай справе, 35 з іх з’яўляўся нязменным начальнікам станцыі “Наваельня”. Ён адзначыў, што за сваю 100-гадовую гісторыю будынак ні разу не быў разбураны, перажыў Вялікую Айчынную вайну і захаваўся да нашага часу ў аўтэнтычным выглядзе. Ён заўважыў, што гістарычная адметнасць па праве павінна ўвайсці ў турыстычны маршрут Дзятлаўскага раёна. Міхаіл Пятровіч павіншаваў са святам ветэранаў чыгункі і выказаў ім словы ўдзячнасці за адданасць справе жыцця.

Як былы начальнік станцыі “Наваельня” ва ўрачыстай абстаноўцы Міхаіл Лагвіновіч адкрыў памятны знак разам з цяперашнім начальнікам станцыі Святланай Шутавай.

Да віншаванняў  з юбілеем далучыліся знакамітыя землякі, сярод якіх – мастак-кераміст, у мінулым таксама работнік Беларускай чыгункі Анатоль Кардаш.

Музычны падарунак да свята новаяльнянцам і гасцям пасёлка зрабілі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні і танца “Прымакі” з Лунінца.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

38 минут ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

3 часа ago

Безопасность детей — в руках родителей

Дятловские спасатели встретились с родителями учащихся Козловщинской средней школы и Гезгаловской средней школы имени М.И.Неделина,…

3 часа ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

4 часа ago

Ко Дню народного единства в Дятловском историко-краеведческом музее откроется постоянная тематическая экспозиция

https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga   #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

6 часов ago

10 верасня – Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Як заўважыць, пагаварыць з дзіцем і своечасова звярнуцца па дапамогу

Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца…

7 часов ago