Categories: Падзеі

“Еўрарэгіён НЁМАН-2016”

З 23 па 24 верасня 2016 года ў ДУ «ЦСК «Нёман» па адрасе: г. Гродна, вул. Камунальная, пройдзе XVIII Рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш «Еўрарэгіён «Нёман-2016».

23 верасня выстава будзе працаваць з 9 да 18 гадзін, 24 верасня — з 9 да 14 гадзін.

Выстава-кірмаш з’яўляецца найбольш значным мерапрыемствам міжнароднага характару, якое праводзіцца ў Гродзенскай вобласці. Мэта выставы-кірмашу — актывізацыя працэсаў супрацоўніцтва паміж суб’ектамі гаспадарання, развіццё і ўмацаванне гаспадарчых, культурных і гуманітарных сувязяў з рэгіёнамі замежных дзяржаваў, дэманстрацыя і продаж найноўшых узораў прадукцыі, наладжванне ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных кантактаў.

У рамках выставы-кірмаша пройдуць Міжнародны інвестыцыйны форум «Гродзеншчына на скрыжаванні межаў», кірмаш турыстычных паслугаў, кірмаш спажывецкіх тавараў, сувенірнай прадукцыі, вырабаў народных промыслаў і іншыя мерапрыемствы.

На форуме «Гродзеншчына на скрыжаванні межаў» будуць праведзены пленарнае пасяджэнне і наступныя секцыі: Аграпрамысловы комплекс: садзейнічанне экспарту і інвестыцыям (канферэнц-зала адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна, вул. Савецкая, 10);

Інвестыцыйная карта Гродна: стымулы і прыярытэты (актавая зала Гродзенскага гарвыканкама, пл. Леніна, 2/1);

Турызм як канкурэнтная перавага Гродзенскага рэгіёна (ДУ «Гродзенскі цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай», вул. Камунальная, 3);

Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва — інструмент сумеснай рэгіянальнай палітыкі і прыцягнення інвестыцый (канферэнц-зала інстытута «Гроднаграмадзянпраект», вул. Дзяржынскага, 2/1);

СЭЗ «Гроднаінвест» — тэрыторыя паспяховага бізнэсу (будынак СЭЗ «Гроднаінвест», вул. Горкага, 91а).

24 верасня 2016 г. пройдуць панэльныя дыскусіі:

Гродзенскі рэгіён і правінцыя Ганьсу — новы ўзровень супрацоўніцтва (зала пасяджэнняў Гродзенскага гарвыканкама, пл. Леніна, 2/1);

Гродзеншчына і Падляссе — супрацоўніцтва без межаў (зала ДУ «Гродзенскі цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай», вул. Камунальная, 3).

На выставе-кірмашы «Еўрарэгіён «Нёман-2016» чакаецца больш за 160 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дэлегацыі дзелавых колаў і органаў кіравання рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі (Курская вобласць, Калінінградская вобласць), Рэспублікі Польшча (Подляскае ваяводства, г. Аўгустаў), Літоўскай Рэспублікі (г. Марыямпаль, г. Алітус, г. Друскінінкай, г. Ладзіяй), Чэшскай Рэспублікі (Сярэднячэшскі край), Рэспублікі Бразілія (штат Парана), Ісламскай Рэспублікі Пакістан (правінцыя Сінд), Кітайскай Народнай Рэспублікі (правінцыя Ганьсу).

Інфармацыя пра ўмовы ўдзелу ў выставе-кірмашы і форуме змешчана на афіцыйных інтэрнэт-сайтах аблвыканкама www.region.grodno.by  і выставы-кірмаша www.euroregion-grodno.by.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

16 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

16 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

16 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

17 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

18 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago