Дзяжурная змена (+відэа)

Немагчыма па-сапраўднаму зразумець выратавальную службу, хоць раз не пабачыўшы яе знутры. Напярэдадні прафесійнага свята ратаўнікоў працуем разам дзяжурныя “суткі”.

7.40 – у гэты час на дзяжурства ў пажарную часць № 1 горада Дзятлава прыбывае новая змена – дзесяць чалавек, якія праходзяць медыцынскае асведчанне, надзяваюць баявое адзенне. Кожны займае сваё месца ў страі, дзе атрымлівае разнарадку ад кіраўніцтва і праходзіць яшчэ адну праверку – абмундзіравання, якую ажыццяўляе асабіста начальнік змены. Асабоваму саставу даводзіцца аператыўная зводка і інструктаж.

Руцінная, паўсядзённая, але надзвычай важная справа – праверка тэхнікі і спецінструментаў, зверка паліва, каб у надзвычайнай сітуацыі ўсё працавала хутка і без сюрпрызаў.

– Калі ўсё спакойна, адпачываеце? – пытаю ў камандзіра змены Максіма Шылюка. – Ці праўдзівае выслоўе, што ратаўнік спіць 25 гадзін у суткі?

– Гэта жарт, які не суадносіцца з рэальнасцю, – усміхаецца Максім Сяргеевіч. – Кожнае дзяжурства, нават калі няма баявых выездаў, праходзіць строга ў адпаведнасці з распарадкам дня, на сон і адпачынак ёсць пэўны, непрацяглы час.

– Чым тады займацца цэлы дзень?

– Змена праходзіць заняткі, у тым ліку з выездам на аб’ект. Зімой і летам адпрацоўваем навыкі ратавання на водах. Таксама дзяжурная змена займаецца абслугоўваннем тэхнікі і ўборкай памяшканняў і тэрыторыі. А дзявятай гадзіне вечара пры спакойных умовах – абавязковы прагляд інфармацыйных перадач беларускага тэлебачання, каб быць у курсе грамадска-палітычнага жыцця краіны.

– Што, па-вашаму, самае важнае на дзяжурстве?

– Быць упэўненым у баявым таварышы і самому не губляць халодны розум, правільна ацэньваць сітуацыю. Усе дзеянні ў надзвычайных здарэннях мы шматразова адпрацоўваем, каб затым у выпадку неабходнасці без замінкі правесці на практыцы. Пасля кожнага баявога выезду мы разбіраем сітуацыю, ці правільна спрацавалі самі або калегі, каб улічыць усе нюансы.

Як і ў школьнікаў, у ратаўнікоў таксама ёсць вучэбны працэс. На занятках замацоўваюцца тэарэтычныя веды, а затым адпрацоўваюць навыкі на практыцы. Мне пашанцавала ўбачыць трэніроўку з пад’ёмам на вышыню па пажарнай лесвіцы, спускам на вяроўцы, баявым разгортваннем. У камандзе, якая працуе разам не першы год, адзін аднаго разумеюць з паўслова: дзеянні дакладныя, зладжаныя. Але добра, каб на практыцы гэта прымянялася як мага радзей.

Сэрца пажарнай часці, сувязь ратаўнікоў з насельніцтвам раёна і Гродзенскім абласным упраўленнем МНС – цэнтр аператыўнага кіравання. Карыстаючыся выпадкам, наведваем яго дыспетчара на рабочым месцы. Дзяжурны старшы сяржант Яўгеній Пранюк расказаў, як часта і з чым людзі тэлефануюць на 101:

– За дзяжурныя суткі атрымліваем некалькі дзесяткаў званкоў. Частка з іх профільныя, якія тычацца бяспекі, звароты ў інспекцыю або да кіраўніцтва аддзела. Асобныя пераадрасуем на іншыя экстранныя службы – міліцыю, хуткую дапамогу, электрычныя сеткі. Ёсць нават і такія паведамленні, якія звязаны з жаданнем людзей проста пагаварыць, паскардзіцца на жыццё, суседзяў або вырашыць праблемы зусім не нашага профілю. Часам здараюцца званкі з мабільнага тэлефона, у якім у людзей выпадкова націскаецца кнопка экстраннага выкліку, і яны трапляюць да нас. У любым выпадку працуем па інструкцыі.

З 23 да 7 гадзін у дзяжурнай змены адбой, але сон для кожнага – у строга адведзены час: праз дзве гадзіны мяняецца паставы на тэрыторыі і дзяжурны па змене. Кіраўніцтва аддзела праводзіць праверку дзяжурства ў начны час сутак. Пашанцавала, і гэтым разам дзяжурства выдалася адносна спакойным. А пятай гадзіне раніцы паступіла паведамленне аб спрацоўцы пажарнай сігналізацыі “Маланка” ў інтэрнаце адной з арганізацый раёна, на якое неадкладна выехаў баявы разлік. Па дарозе да месца прызначэння атрымалі паведамленні: “Ложная спрацоўка, вяртаемся на месца”.

За гэтыя ж суткі ў Гродзенскай вобласці быў праведзены 21 баявы выезд, з іх адзін – на пажар, 5 – на аказанне дапамогі насельніцтву і 15 – на спрацоўку сігналізацыі.

Раніцай, пасля працэдуры перадачы дзяжурства, тэхнікі, памяшканняў, праводзіцца заключная, абавязковая і ўжо сімвалічная для ратаўнікоў працэдура: на балонах са сціснутым паветрам, якія захоўваюцца ў кожнай баявой машыне для выкарыстання на пажары, мяняюцца індывідуальныя маскі. Змена скончана. Можна адпачываць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

11 часов ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

11 часов ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

12 часов ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

13 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

14 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

15 часов ago