Праект “Пажарнае братэрства. Гісторыя аднаго фота”. Тры волаты Дзятлаўскага РАНС

Фотаздымкі – сведкі гісторыі чалавека, калектыву, арганізацыі, эпохі. Праз гады і дзесяцігоддзі яны даюць магчымасць сённяшнім ратаўнікам узгадаць самыя яркія моманты, падзеі, эмоцыі, саслужыўцаў і тое, як развівалася, мадэрнізавалася пажарная служба Дзятлаўшчыны, заснаваная на прынцыпах мужнасці, братэрства і ўзаемнай падтрымкі.

Невыпадкова першым у гэтай серыі будзе фотаздымак, які ўпрыгожвае сцяну кабінета намесніка начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Беленкі, датуецца красавіком 2014 года. Нагода для фота была таксама важкая: на заслужаны адпачынак праводзілі інспектара нагляду і прафілактыкі Сяргея Казака, які ўсё сваё жыццё прысвяціў гэтай рабоце. У межах супрацоўніцтва павіншаваць яго са значнай падзеяй прыйшла тады першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Анастасія Лагуцік, яна тут у ролі фатографа.

На фота – трое калег, саслужыўцаў, таварышаў: сам Сяргей Казак, Аляксандр Беленка, ён у той час працаваў інспектарам групы прапаганды і навучання, і Аляксандр Мармыш, таксама супрацоўнік інспекцыі, якая на той час размяшчалася ў арандаваным памяшканні. Гэты кабінет, у якім працавалі адразу пяць спецыялістаў, помніць найлепшыя часы станаўлення і прафесійнага росту афіцэраў Дзятлаўскага РАНС, сапраўднай каманднай работы і ўзаемнай падтрымкі.  

– Ганаруся, што працаваў са старэйшымі таварышамі, у якіх было чаму вучыцца і ніколі не даводзілася сумнявацца, – расказвае Аляксандр Беленка. – Сяргей Іванавіч валодаў каласальным вопытам работы з людзьмі. Псіхолаг ад прыроды, за гады службы ў МНС ён толькі павысіў сваё майстэрства. Аляксандр Уладзіміравіч – прафесіянал, які пачынаў служыць байцом, быў камандзірам аддзялення, атрымаў дыплом аб перакваліфікацыі і з уласным багажом вопыту прыйшоў у пажарную інспекцыю. Заўсёды скрупулёзны і прынцыповы ў рабоце, ніколі не адкладваў справу на заўтра, не рабіў патуранняў сабе і таго ж патрабаваў ад іншых. Сяброўства сяброўствам, а работа – як належыць. Побач са мной на фота людзі, якіх аднолькава рады бачыць быў тады і цяпер.

Праз год, у 2015-м, завяршыў сваю службу і Аляксандр Мармыш, на заслужаным адпачынку ён таксама працуе: з’яўляецца спецыялістам адміністрацыйна-гаспадарчай службы ЦБП № 407 ААБ “Беларусбанк” у Дзятлаве. Сяргей Казак прымяняе свой вопыт і практычныя навыкі псіхолага, працуючы страхавым агентам у раённым прадстаўніцтве “Белдзяржстрах”. Аднак і сёння яны частыя госці ў роднай арганізацыі: ахвотна прымаюць запрашэнні як на інфармацыйныя сустрэчы з маладымі супрацоўнікамі райаддзела, так і на душэўныя, святочныя, якія стараюцца не прапускаць.

Самае цікавае, што Анастасія Лагуцік не так даўно таксама стала працаваць у дружным калектыве Дзятлаўскага РАНС вядучым спецыялістам аддзела прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю. Больш чым праз дзесяцігоддзе калегі паўтарылі гістарычнае фота ў новым будынку пажарнай часці з тым жа фатографам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

6 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…

59 минут ago

О самых интересных сюжетах произведений во время Дня белорусской письменности рассказал Жук

Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…

11 часов ago

Пожар жилого дома в деревне Синевичи. Погиб человек

5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…

12 часов ago

В Гродно проходит XIII Сырный фестиваль «Сила родных традиций»

Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…

21 час ago

Крок у свет ведаў праз бібліятэку

Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…

24 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таццяна Луня: “Столькі Бог наканаваў мне пражыць”

У лёсе гэтай пажылой жанчыны, як у люстэрку, адбіліся ўсе нягоды XX стагоддзя: Вялікая Айчынная…

24 часа ago