Categories: Падзеі

Дзятлаўшчына вітае ўдзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”

Пераняўшы эстафету ад Слонімскага раёна, сёлета Дзятлаўшчына гасцінна прымае на сваёй зямлі ўдзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”.

Да свята Гродзенская вобласць падышла са значнымі дасягненнямі, у абласны вынік зрабілі важкі ўнёсак аграрыі кожнага з раёнаў Гродзеншчыны. Лепшым у вобласці па выніках сёлетняга жніва стаў Гродзенскі раён, які намалаціў больш за 223 тысячы тон збожжа (ураджайнасць 72,9 ц/га). Высокай ураджайнасцю вызначыліся Карэліцкі раён – 68,7 ц/га, Бераставіцкі раён – 63,3 ц/га, Зэльвенскі – 60,3 ц/га. Сярод гаспадарак вобласці лідарам па намалотах стаў СВК “Прагрэс-Верцялішкі” (ураджайнасць 104 ц/га), з добрымі вынікамі закончылі жніво СВК “Жухавічы” Карэліцкага раёна, СВК “Свіслач”, Калгас імя В. І. Крамко Гродзенскага раёна.

На фестывалі-кірмашы падводзяцца вынікі працы ў жывёлагадоўлі на Гродзеншчыне, будуць названы лепшыя раёны і гаспадаркі. Самай высокай прадукцыйнасці кароў за 9 месяцаў гэтага года дасягнулі ў Гродзенскім і Бераставіцкім раёнах, дзе надоі склалі 5466 і 5199 кілаграмаў малака ад каровы адпаведна. Cамых прадукцыйных кароў гадуюць у СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна: тут сёлета ўжо надаілі 6736 кілаграмаў малака ад адной каровы. У СВК імя Дзеньшчыкова Гродзенскага раёна надоена 6703 кілаграма малака ад каровы, у СВК “Массаляны” Бераставіцкага раёна – 6468 кілаграмаў.

Найбольшыя прывагі буйной рагатай жывёлы маюць Гродзенскі, Бераставіцкі, Шчучынскі і Карэліцкі раёны. У СВК “Алекшыцы” за студзень-верасень 2015 года сярэднясутачная прывага БРЖ склала 940 грамаў, а на прамысловым комплексе гэтай гаспадаркі – 1027 грамаў, у СВК “Сенькаўшчына” Слонімскага раёна – 872 грамы, у СВК “Гальшанскі” Ашмянскага раёна – 843 грамы.

У свінагадоўлі нязменнымі лідарамі застаюцца Калгас імя В. І. Крамко Гродзенскага раёна і СВК імя Варанецкага Бераставіцкага раёна – сярэднясутачная прывага 726 і 701 грам адпаведна. Добрая прывага ў філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” – 687 грамаў, у СВК “Доцішкі” Воранаўскага раёна – 679 грамаў.

Сваю працу ў абласны каравай уклалі і аграрыі Дзятлаўшчыны. Валавы збор збожжавых і зернебабовых у раёне дасягнуў амаль 70 з паловай тысячы тон (3321 тона звыш леташняга ўзроўню), сярэдняя ўраджайнасць павялічылася на 3,6 ц/га і склала 42,2 ц/га. Лепшай ураджайнасцю сёлета вызначыліся СВК “Граніт-Агра”, “Жукоўшчына” і “Русь-Агра” – 50,8 ц/га, 54,4 ц/га і 54,6 ц/га адпаведна.

Сёлета на Дзятлаўшчыне павялічыўся аб’ём прадукцыі жывёлагадоўлі: буйной рагатай жывёлы – 104,1% да ўзроўню мінулага года, свініны – 105,8%.

Дзятлаўшчына не адзін месяц рыхтавалася сустракаць гасцей на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”. У першую чаргу надалі ўвагу навядзенню парадку як у райцэнтры, так і на тэрыторыі ўсяго раёна. Пабудавалі і рэканструявалі 15 аб’ектаў, сярод якіх плошча 17 Верасня, дзе пройдуць асноўныя мерапрыемствы фестывалю, гасцініца “Ліпічанка”, магазін “Міраж”, Дом быту, Цэнтр культуры і народнай творчасці. Напярэдадні свята адкрыліся новыя харчовыя і прамтаварныя магазіны. Змяніўся да лепшага і сам горад – пераўвасобіліся яго вуліцы Міцкевіча, Фрунзэ, быў пабудаваны новы корпус райвыканкама, мадэрнізаваны жылыя дамы па вуліцах Савецкай, Перамогі. У гэты ж час быў мадэрнізаваны харчблок гімназіі №1 горада Дзятлава, адрамантаваны корпус раённай бальніцы.

Шмат выдатных кветкавых кампазіцый пакінулі на памяць гораду майстры-азеляняльнікі, якія бралі ўдзел у конкурсе “Кветкавыя фарбы”, прымеркаваным да абласных “Дажынак-2015”. Старанна працавалі і самі мясцовыя жыхары, наводзячы парадак на сваіх падворках, актыўна выходзячы на раённыя суботнікі па навядзенні парадку на зямлі.

На сёлетніх “Дажынках” па традыцыі шануюць не толькі хлебаробаў. На абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2015”, напярэдадні свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, адзначаць усе сферы аграпрамысловага комплексу. Лепшыя працаўнікі атрымаюць узнагароды на сцэне Цэнтра культуры на абласным свяце. Тых, хто заняў 2-ія і 3-ія месцы, раённыя ўлады будуць віншаваць на мясцовым свяце працаўнікоў вёскі. У 14 раёнах Гродзеншчыны ў гэтыя выхадныя абласное свята працягваецца раённымі “Дажынкамі”.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

10 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

10 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

11 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

11 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

12 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago