Categories: Падзеі

Дзятлаўчане сустрэлі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (фотарэпартаж)

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Дзятлаве пачалося з работы выставы-кірмашу “Гонар Дзятлаўшчыны”, якая сабрала прадстаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый і народных майстроў Дзятлаўскага раёна.

Дзятлаўчане цікавіліся работай народных умельцаў і збіраліся групамі на галоўнай пляцоўцы свята — плошчы 17 Верасня.

Святочны канцэрт пад назвай “Беларусь – мая слава, надзея і гонар” адкрыўся сімвалічным флэшмобам ад юных дзятлаўчанак…

… і працягнуўся калектыўнай уступнай песняй ад артыстаў Дзятлаўшчыны.

Дзятлаўчан павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

 

Мінула 72 гады, як на нашу зямлю пасля вызвалення прыйшлі мір і спакой. І тое, што наш народ стварыў за гэтыя гады, ляжыць у аснове цяперашняй стабільнасці нашага грамадства, у аснове будучыні нашай Радзімы, — адзначыў у сваёй прамове Аляксандр Міхайлавіч. — У нашай краіне жыве працавіты народ, выдатная моладзь, ёсць усе нагоды быць упэўненымі ў тым, што разам мы зможам пераадолець цяжкасці, якія ўзнікаюць на нашым шляху. Сёння адказнасць за лёс Радзімы ляжыць на нас.  У гэты святочны дзень ад усяе душы жадаю вам упэўненасці ва ўласных сілах, плённай працы на карысць нашай любімай Беларусі. Добрага ўсім здароўя, шчасця, міру, дабрабыту!

 

 

Канцэртная праграма працягнулася выступленнем сямейных, творчых дуэтаў і калектываў. Мясцовыя спевакі выйшлі на дзятлаўскую сцэну разам са сваімі дзецьмі, а юныя таленты — з настаўнікамі.

Дзятлаўскія выканаўцы перадалі  песенную эстафету запрошаным гасцям свята — народнаму ансамблю «Гасцінец».

Тым часам акцыю «Кветкі перамогі» ладзіла раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Вучаніца Дзятлаўскай школы мастацтваў Настасся Дарашкевіч усім жадаючым малявала на далоні яблыневы цвет — сучасны сімвал Вялікай Перамогі, міру і стваральнасці.

У час святкавання Дня Незалежнасці прадстаўнікі мясцовай улады «выйшлі ў народ» — наладзілі нефармальны дыялог з рамеснікамі і працаўнікамі Дзятлаўшчыны, удзельнікамі святочнай выставы-кірмашу.

Па-дзіцячы непасрэдным, вясёлым і актыўным сённяшняе свята зрабіла канцэртная праграма. Яе падрыхтавалі для маленькіх дзятлаўчан і іх бацькоў цыркавая студыя «Марсі», выхаванкі якой за даволі невялікі час дасягнулі спартыўнага ўзроўню сапраўдных прафесіяналаў…

…а таксама тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх». Малеча змагла не толькі пабачыць зусім блізка, дакрануцца да сваіх любімых мультгерояў, але і павесяліцца разам з імі ў сумесных танцах, якіх было багата. Дзетак, якія дасягнулі 10 гадоў, кіраўнік тэатра Іван Каско запрасіў далучацца да іх творчага калектыву.

Добрым падарункам дзятлаўчанам да Дня Незалежнасці стаў спакойны, спорны і такі доўгачаканы дождж, што праліўся на дзятлаўскую зямлю.

Тэкст і фота Н. Авярчук

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago