У другім паўгоддзі 2020 года ў Гродзенскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў праводзіўся конкурс “На лепшае асвятленне дзейнасці прафсаюзных арганізацый у СМІ, на сайтах і ў сацыяльных сетках”.

У сакавіку 2021 года названы пераможцы конкурсу.

Пры падвядзенні вынікаў улічваліся матэрыялы, апублікаваныя ў друку, размешчаныя на сайтах і ў сацыяльных сетках, якія выйшлі ў эфір у перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2020 года. Пераможцы ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі.

Дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў заваявала трэцяе месца ў намінацыі “Лепшае асвятленне дзейнасці прафсаюзных арганізацый у сродках масавай інфармацыі, на сайтах і ў сацыяльных сетках сярод раённых аб’яднанняў прафсаюзаў” .  Падрыхтоўка да конкурсу вялася на працягу некалькіх месяцаў. Валерый Макарчык, старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, і Алена Абрамчык, спецыяліст па рабоце з грамадскасцю рыхтавалі не толькі лічбы, але і збіралі партфоліа матэрыялаў, якія былі змешчаны ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях, раённай газеце “Перамога”, на сайце газеты і ў сацыяльных сетках. Дзейнасць прафсаюзаў у інфармацыйнай прасторы аказалася на добрым узроўні. Сёння па-іншаму нельга: самая свежая, аператыўная інфармацыя павінна адразу даходзіць да чытача, выклікаць інтарэс і рэзанас. Толькі разам можна вырашыць любое пытанне і аказаць дапамогу работнікам розных галін дзейнасці.

Усяго на ўдзел у конкурсе было пададзена 30 заявак. Таму ўдвая прыемна, што наша раённае аб’яднанне аказалася ў радах прызёраў.

Старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Барыс Казялкоў павіншаваў пераможцаў і пажадаў ім далейшых творчых поспехаў і новых прафесійных вышынь.

Прэс-цэнтр Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации