Дзятлаўшчына памятае. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Сямён Цывес

Сямён Уладзіміравіч (сапраўднае імя Шэндэль Вульфавіч) па нацыянальнасці яўрэй. Нарадзіўся 28 лютага 1923 года ў Беразіно Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і рабочага-краўца.

У 1930 годзе паступіў у 15-ю сярэднюю школу горада Мінска. У 1938-м – уступіў у члены ВЛКСМ. Пасля дзевяці класаў пайшоў добраахвотнікам у рады Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Прызываўся Варашылаўскім райваенкаматам города Мінска. Арміі патрэбны былі ваенныя спецыялісты, і Сямёна Цывеса накіравалі на вучобу ў Сталінградскае ваеннае вучылішча сувязі. Яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён атрымаў ваенную спецыяльнасць і званне лейтэнанта. Быў накіраваны на ваенную службу ў 16-ы асобны полк сувязі Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі камандзірам узвода “Морзэ”. Пасля расфарміравання палка, са жніўня 1941 па май 1942 года, быў назначаны каманзірам узвода 516-й асобнай тэлеграфна-эксплуатацыйнай роты гэтай жа акругі. Затым намеснікам камандзіра штабной роты па страявой часці 101-га асобнага батальёна сувязі 68-й горна-стралковай дывізіі. З мая 1942 па сакавік 1943 года праходзіў ваенную службу ў складзе савецкіх войск у горадзе Сары ў Іране.

Сямён Цывес удзельнічаў на франтах Паўднёвага, 4-га Украінскага, 1-га і 3-га Беларукіх франтоў Вялікай Айчыннай вайны ў складзе 6-га асобнага палка 28-й арміі.

Да мая 1943 года знаходзіўся ў рэзерве Галоўнага Упраўлення сувязі Чырвонай арміі, а затым атрымаў назначэнне намеснікам камандзіра роты ў 6-ы асобны полк сувязі 28-й арміі. У чэрвені быў пераведзены камандзірам узвода. Член КПСС з ліпеня 1943 года.

Сямён Уладзіміравіч з баямі прайшоў цяжкі шлях афіцэра па палях вайны да Перамогі. Пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года атрымаў баявую ўзнагароду – ордэн Чырвонай Зоркі.

З мая 1944 года Сямён Цывес – на пасадзе камандзіра роты. Да гэтага быў камандзірам кабельна-тэлеграфнага ўзвода. Удзельнічаў у прарыве абароны немцаў на рацэ Міусе, у знішчэнні плацдарма на ўсходнім беразе Дняпра пад Нікопалем, дзе ўзорна выконваў баявыя заданні камандавання па забяспячэнні бесперапыннай сувяззю КП арміі са злучэннямі, за што мае некалькі падзяк ад камандавання і прапанаваны на пасаду камандзіра роты. У час наступальных бітваў арміі летам 1944 года з раёна паўднёва-заходняй часткі горада Жлобіна забяспечыў сувязь КП арміі з КП камандарма і злучэннямі. У напружаны час баявой абстаноўкі асабіста кіраваў пракладкай лініі сувязі і забяспечыў сваечасовае выкананне баявых заданняў. Сямён Уладзіміравіч удзельнічаў у вызваленні Херсона, Нікалаева, Брэста.

У верасні 1944-га назначаны памочнікам начальніка штаба палка. Удзельнічаў ва ўзяцці гарадоў Тумбінен, Кёнігсберг, Берлін і ў прарыве абароны немцаў ва Усходняй Прусіі. Асабліва жорсткія баі вяліся за ўзяцце горада Кёнігсберга. За мужнасць і гераізм на полі бою быў узнагароджаны медалём “За ўзяцце Кёнігсберга”. У складзе 6-га асобнага палка сувязі 28-й арміі 1-га Украінскага фронту прымаў удзел у баях па ўзяцці Берліна. Узнагароджаны медалём “За ўзяцце Берліна”. У Берліне, быў узнагароджаны другім ордэнам Чырвонай Зоркі за тое, што ў час баёў на Берлінскім напрамку, калі армія хутка падыходзіла да горада і дарогі былі завалены, Цывес умела арганізаваў перабазіраванне тылу палка. А 25 мая асабіста выехаў па пакінутую на старым становішчы маёмасць і дзве машыны (120 км) нягледзячы на тое, што дарога ў раёне горада Варут некалькі разоў пераразалася выходзячай з акружэння групоўкай немцаў, машыны і каштоўны груз давёз без страт. Пазней быў узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”. У гонар яго баявых заслуг у маі 1985 года ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.

З ліпеня 1946 года назначаны камандзірам роты рухомых сродкаў сувязі 6-га асобнага палка. Пасля пераўтварэнняў 6-га асобнага палка сувязі ў 674-ы асобны батальён сувязі з сакавіка 1947 года быў назначаны камандзірам лінейнай роты гэтага ж батальёна.

Закончыў службу Сямён Уладзіміравіч у 1947 годзе ў Германіі. Звольнены ў запас па хваробе загадам Беларускай ваеннай акругі № 0950 ад 21 чэрвеня 1947 года.

Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Дзятлава па той прычыне, што сюды пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыехала на месца жыхарства яго маці. Бацьку, які працаваў у Мінску шаўцом, расстралялі фашысты ў яўрэйскім гета ў 1941 годзе. Маці ўцякла з гета і прымкнулася да партызан, якія базіраваліся ў Ліпічанскай Пушчы.

З 1947 года пачынаецца яго работа на ніве мірнай працы. Яшчэ ў кастрычніку 1945 года Сямён Цывес  ажаніўся з Юліяй Турэцкай. Разам яны пражылі да 1988 года. З верасня 1947 года Сямён Уладзіміравіч працуе ваенруком Дзятлаўскай сярэдняй школы. Са студзеня 1948-га – дырэктар прамкамбіната райспажыўсаюза. Амаль два гады, да жніўня 1950 года, працаваў вызваленым камсоргам у Дзятлаўскай сярэдняй школе, выхавальнікам у Дзятлаўскім спецдзетдоме, настаўнікам матэматыкі, затым загадчыкам вучэбнай часці ў Дзятлаўскай СШ. Паспрабаваў сябе ў якасці дырэктара Гірыцкай няпоўнай сярэдняй школы (1954-1955 гг.). Працуючы, адначасова вучыцца на завочным аддзяленні Баранавіцкага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1952 годзе. Затым зноў завочна вучыцца ў Гродзенскім педінстытуце і паспяхова яго скончыў у 1957 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю настаўніка фізікі і матэматыкі. З 1955 па 1961 год працуе настаўнікам Дзятлаўскай СШ па гэтай кваліфікацыі. У лістападзе 1962 года прызначаецца на пасаду дырэктара Дзятлаўскай школы-інтэрната.

Сямён Уладзіміравіч прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Дзятлаўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. Быў цесна звязаны з дзейнасцю камсамола.

24 студзеня 1988 года Сямёна Цывеса не стала. Пахаваны на дзятлаўскіх могілках. Матэрыялы аб ім экспануюцца ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.

Па матэрыялах Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#музей #ВОВ #ветеран

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

43 минуты ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

52 минуты ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago