Сёлета педагагічная сям’я Дзятлаўшчыны папоўнілася дваццаць адным маладым спецыялістам, многія з іх – работнікі дашкольных установаў адукацыі. Свае першыя крокі ў прафесіі ў Гезгалаўскім дзіцячым садзе робіць Вікторыя Кісялёва. Яна расказала, чаму выбрала педагогіку, як прынялі на працоўным месцы і чаму працаваць з дзецьмі заўсёды цікава.
– Работа ў дзіцячым садзе – гэта мара, якая збылася, бо я люблю дзяцей, – расказвае яна. – Яшчэ ў час вучобы ў школе я хацела атрымаць прафесію выхавальніка дашкольнай адукацыі і дасягнула гэтага.
Вікторыя Яўгеньеўна – малодшая дачка ў сям’і, пры гэтым ёй падабаецца бавіць час са сваім пляменнікам, сынам старэйшай сястры, з якім яна лёгка ладзіць. Пасля заканчэння базавай школы дзяўчына вырашыла трансфармаваць свае педагагічныя здольнасці ў прафесію і падала дакументы ў Гуманітарны каледж імя Янкі Купалы, які сёлета паспяхова скончыла. Калі даведалася, што па размеркаванні едзе працаваць у аграгарадок, узрадавалася.
– Пачынаць працаваць у невялікім утульным працоўным калектыве – гэта выдатны шанц дэталёва разабрацца ў прафесіі на практыцы, атрымаць слушныя парады і падтрымку ад старэйшых калег, – дзеліцца малады спецыяліст. – Дагэтуль не была ў Дзятлаўскім раёне, але чула пра яго шмат добрага.
Усё атрымалася найлепшым чынам: у Гезгалах сустрэлі, як родную, прадаставілі ўсе выплаты, забяспечылі жыллём у выглядзе аднапакаёвай кватэры. У першы ж дзень адбылося знаёмства з калектывам Гезгалаўскага дзіцячага сада і экскурсія па ўстанове, на само працоўнае месца.
– Мне даверылі працаваць выхавальнікам у рознаўзроставай групе ад двух да чатырох гадоў, у мяне сем маленькіх падапечных, так што кожнаму я магу ўдзяліць дастаткова ўвагі і часу. Разам мы займаемся, гуляем. Асабліва прыемна назіраць, як яны спазнаюць свет і вучацца нечаму новаму. Напрыклад, вымаўляюць новыя словы.
Выхаванцы і іх бацькі рады, што ў іх дзетак такая маладая абаяльная выхавальніца, сама Вікторыя Яўгеньеўна таксама задаволена: кожны дзень яна папаўняе сваю скарбонку педагагічнага вопыту новымі ведамі і ўменнямі, каб стаць сапраўдным высокакваліфікаваным спецыялістам. У вольны час яна піша вучэбныя планы, малюе або захапляецца мясцовай прыродай.
– Як толькі прыехала на Дзятлаўшчыну, адразу звярнула ўвагу на мноства прыгожых соснаў, якія растуць у аграгарадку паўсюль. За гэтыя месяцы паспела пабываць у гарпасёлку Наваельня, дзе пазнаёмілася з іншымі маладымі педагогамі, а таксама ў горадзе Дзятлаве, які зацікавіў мяне сваёй архітэктурай. Пакуль надвор’е дазваляе, кожныя выхадныя езджу дадому ў Гродна.
На пытанне аб найбліжэйных планах Вікторыя Кісялёва адказвае адназначна:
– Мая задача сёння – сумленна працаваць, набірацца вопыту, выхоўваць дзяцей у любові да Беларусі і роднага краю, быць карыснай свайму маленькаму калектыву і педагагічнай супольнасці Дзятлаўскага раёна. Якімі будуць іншыя планы – пакажа час.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Увядзенне аб’ектаў у гаспадарчы абарот, пажарная і дарожная бяспека, падрыхтоўка да восеньскіх кірмашоў сельскагаспадарчай прадукцыі,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 сентября принял с докладом специального посланника главы государства Виктора Шеймана.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…
Картофель в Беларуси убрали с 36% запланированных площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
26 сентября, в субботу, начальник Гродненского областного управления Департамента охраны Министерства внутренних дел полковник милиции…