Дзелавы панядзелак. Калі пройдзе сельскагаспадарчы кірмаш і што рабіць у дзень бяспекі?

Увядзенне аб’ектаў у гаспадарчы абарот, пажарная і дарожная бяспека, падрыхтоўка да восеньскіх кірмашоў сельскагаспадарчай прадукцыі, уборка кукурузы – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Работа па алгарытме

Тэма кантролю за выканеннем умоваў дагавораў куплі-продажу аб’ектаў маёмасці дзяржаўнай уласнасці, якія не выкарыстоўваюцца, гучала на абласной, а пасля і раённай нарадах.

Спецыялістамі аддзела эканомікі быў прааналізаваны фронт работ амаль за 20-гадовы перыяд. Так, з 2008 года ў раёне праз аўкцыёны было прададзена 45 аб’ектаў, з іх 19 уведзены ў гаспадарчы абарот, 7 вернуты ў дзяржмаёмасць, па яшчэ 19 не завершаны тэрміны выканання дагавораў.

Андрэй Садоўскі папярэдзіў спецыялістаў аб неабходнасці продажу дзяржмаёмасці, якая не выкарыстоўваецца, толькі з абазначэннем пэўных умоў і кантролю іх выканання новымі ўласнікамі; недапушчэння пагаршэння стану рэалізаваных аб’ектаў і падтрымання парадку вакол іх. Як падкрэсліў Андрэй Уладзіміравіч, сельвыканкамы павінны актыўна падключыцца да гэтай тэмы і сумесна з іншымі службамі працаваць па выбудаваным алгарытме.

Вучэбная эвакуацыя

Рэспубліканская акцыя “Адзіны дзень бяспекі”, накіраваная на развіццё культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва і прапаганду бяспечных умоў пражывання, пройдзе 24 верасня.

У ёй прымуць удзел мясцовыя органы кіравання, суб’екты прафілактыкі, а таксама арганізацыі і грамадскія аб’яднанні.

Як патлумачыў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, у гэты дзень пройдзе практычная адпрацоўка эвакуацыі людзей пры пажары ва ўсіх установах адукацыі раёна, цэнтральнай раённай бальніцы, інтэрнатах. Запланавана правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў на тэрыторыі Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната “Колас”. Тэматычная пляцоўка розных службаў: газавай, энерга, аховы здароўя і іншых – будзе працаваць у райцэнтры.

Сяргей Сяргеевіч нагадаў кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый аб абавязковым самастойным правядзенні ў калектывах (без удзелу супрацоўнікаў РАНС) растлумачальнай работы па бяспечных умовах жыццядзейнасці – усе дапаможныя матэрыялы загадзя разасланы ў арганізацыі і прадпрыемствы.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі заўважыў, што прафілактыка – неад’емная пастаянная работа з насельніцтвам, неабходна быць прынцыповымі і патрабавальнымі да выканання правілаў бяспекі жыццядзейнасці. На жаль, дзятлаўчане нярэдка грэбуюць гэтымі ведамі, што прыводзіць да трагедый. Чарговы пажар і гібель чалавека ў выхадныя таму пацвярджэнне.

Дзятлаўшчына будуецца і добраўпарадкуецца

Абмеркавалі на нарадзе прамежкавыя вынікі па будаўніцтве і рамонтных работах на аб’ектах Дзятлаўшчыны. Напрыклад, завяршаецца капітальны рамонт шасці шматкватэрных дамоў. Пабудаваны пяць прафілакторыяў для цялят у КСУП “Хвінявічы”, ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Войневічы, СГФ “АграМілк” і КСУП “Жукоўшчына”. Заасфальтаваны 30 тысяч квадратных метраў дарог, у бліжэйшы час асфальтавае пакрыццё “набудуць” і праезды па дваровых  тэрыторыях шматпавярховых дамоў па вуліцах Першамайскай і Савецкай у райцэнтры.

23 верасня з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў абласной улады адбудзецца адкрыццё шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі на базе Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна.

У чацвёртым квартале ў вёсцы Руда Яварская плануецца ўстаноўка новага ФАПа.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

17 часов ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

17 часов ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

2 дня ago