Дзятлаўшчына маладая. Ад дзіцячага захаплення – да выбару прафесіі

Сёння не навіна, што быць афіцэрам, мець добрую вытрымку і выпраўку –  гэта прэстыжна і пачэсна, нягледзячы на тое, колькі на гэта ідзе працы і цярпення. Стаць афіцэрам ужо з маладых гадоў – значыць атрымаць вялізны багаж ведаў і вопыту.

На выбар сваёй спецыяльнасці, прызнаюся, я патраціў не адзін дзень. Яшчэ ў дзяцінстве любіў ляпіць са снегу розныя прадметы і збудаванні, складаць любімы канструктар “Лега”, дзе з-пад тваіх рук выходзяць самыя незвычайныя рэчы. Паступова дзіцячае захапленне перарасло ад вясёлай забавы да сур’ёзнай справы.

І вось я ўжо правучыўся чатыры гады на ваенна-тэхнічным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “прамысловае грамадзянскае будаўніцтва”.

За гэты час я вывучыў розныя профільныя прадметы:  тэхналогію будаўнічай вытворчасці, эканоміку будаўніцтва, будаўнічую механіку і іншыя. Сучаснае абсталяванне спрыяе больш паглыблена акунуцца ў будучую спецыяльнасць, а сама вучоба ў грамадзянскай ВНУ дае магчымасць пазнаёміцца з цікавымі мэтанакіраванымі маладымі людзьмі, студэнтамі розных факультэтаў. Высокакваліфікаваныя выкладчыкі дапамагаюць курсантам асвойваць асновы будаўнічай і ваеннай спраў.

Створаны тут усе ўмовы не толькі для навучання, але і пражывання, вольнага часу. Харчуюцца курсанты ў сталовай БНТУ, а кормяць тут, скажам не саромеючыся, смачна і дастаткова. Жывём ва ўніверсітэцкім інтэрнаце з усімі жыццёва неабходнымі выгодамі ў пакоях па два-тры чалавекі.

Вучыцца цікава і весела, але пра вайсковую дысцыпліну ніхто не забываецца. І ў нарады ходзім, і на пастраенні не спазняемся, але з такіх дробязяў і развіваецца тая самая загартоўка, якая нам і па службе, і па жыцці не раз спатрэбіцца.

Вадзім КУХАРЧЫК,

курсант 4 курса ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

9 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

9 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

10 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

11 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

12 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

14 часов ago