Дзятлаўчане ўшанавалі памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў (+відэа)

Патрыятычная акцыя “У памяці няма межаў”, прысвечаная міжнароднаму Дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў,  прайшла каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця”, які знаходзіцца на гарадскіх могілках.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Таварыства Чырвонага Крыжа”, ФПБ, прадстаўнікі працоўных калектываў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, ваеннага камісарыята, раённага Савета дэпутатаў і іншых арганізацый горада, вучні гарадскіх школ, духавенства.

Вядучыя нагадалі гісторыю ўзнікнення Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў: менавіта ў гэты дзень вязні фашысцкага канцлагера Бухенвальд паднялі паўстанне, калі даведаліся пра набліжэнне саюзных войскаў. Разам у іх атрымалася перамагчы і выратавацца.

Да прысутных звярнуўся Аляксандр Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў:

‒ Больш за ўсё людзей загінула не на франтах, а ў лагерах смерці. Вязні канцлагераў, якія прайшлі страшны шлях рабскай працы, катаванняў і голаду, беражліва захоўваюць гэтую памяць і перадаюць яе падрастаючаму пакаленню, каб усе памяталі, якой цаной дасталася Вялікая Перамога. Жахі, якія прынёс нам фашызм, ніколі не павінны быць забытымі, каб людзі прыкладалі ўсе намаганні для захавання мірнага жыцця і чыстага неба над галавой.

Школьнікі нагадалі прысутным пра фашысцкія канцлагеры, у якіх падчас вайны па розных падліках загінула ад 5 да 7 мільёнаў чалавек.

Вельмі хвалююча прагучаў верш, прысвечаны гэтым падзеям тых страшных гадоў.

Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся і прадстаўнікі духавенства.

Затым дзеці запалілі свечкі, і ўсе прысутныя ўшанавалі памяць аб загінулых хвілінай маўчання, усклалі вянкі і кветкі да мемарыяла “Дзеці ліхалецця”.

Марыя ПАПОВА

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

6 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

6 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

7 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

7 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

7 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

7 часов ago