У Лідзе стартавалі абласныя спаборніцтвы па хакеі «Залатая шайба» сярод хлопцаў 2006-2007 гадоў нараджэння і маладзейшыя ў дывізіёне «Б» у старэйшай узроставай групе.

Па традыцыі ў лядовых баталіях прымае ўдзел дзятлаўская каманда «Алмаз».

Як паказаў першы гульнявы дзень, старэйшыя хлопцы паспяхова працягваюць «пераможны» шлях сваіх малодшых папярэднікаў.

Так, на старце спаборніцтваў дзятлаўчане святкавалі «вікторыю» ў матчах з Карэліцкім і Ашмянскім раёнамі — 12 : 0 і 7 : 1 адпаведна.

Перамогі дазволілі нашым юным хакеістам выйсці з групы на лідзіруючай пазіцыі. 3 сакавіка яны будуць гуляць за 1-3 месцы.

Сапернікі «Алмаза» вызначацца па выніках заўтрашніх матчаў. Хто б гэта ні быў, дзятлаўскія хакеісты настроены толькі на перамогу!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота Аляксандра БЕЛАВУСА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации