Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка, які сёлета адзначаецца ў Беларусі 31 кастрычніка, Дзятлаўскае ДРБУ № 119 наведалі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, каб павіншаваць работнікаў дарожнай галіны са святам.
Калег па працы і гасцей павітаў дырэктар ДРБУ № 119 Дзмітрый Мазоль і ўручыў Ганаровую грамату КУП “Гроднааблдарбуд” вадзіцелю аўтамабіля Сяргею Сташэўскаму.
Андрэй Садоўскі выказаў словы ўдзячнасці і павіншаваў работнікаў дарожнай галіны.
– Значэнне вашай работы для людзей відавочнае. Нездарма аўтамабільныя дарогі называюць крывяноснай сістэмай краіны: бесперабойнае функцыянаванне аўтадарог з’яўляецца важным звяном стабільнай работы эканомікі раёна. Дзякуй вам за сумленнае і адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў і любоў да справы, што пацвярджаецца мінімальнай колькасцю сігналаў ад насельніцтва раёна па пытаннях якасці дарог, – сказаў Андрэй Уладзіміравіч. – Напярэдадні свята жадаю вам дабрабыту, міру, дабра і моцнага здароўя.
Кіраўнік раёна ўручыў дарожнікам узнагароды за шматгадовую плённую працу і з нагоды прафесійнага свята. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама быў адзначаны майстар Сяргей Макарчык, Падзячнымі лістамі Дзятлаўскага райвыканкама – вадзіцель пагрузчыка Валерый Ганчар, вагаўшчык Алена Рафальчык і вартаўнік Антон Семярнік.
Да словаў віншавання далучыўся Аляксандр Бараноўскі, які ўзнагародзіў Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў вадзіцеля аўтамабіля Анатоля Кармільчыка.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga