15 кастрычніка чарговыя кірмашы па продажы сезоннай прадукцыі прайшлі ў Наваельні, Казлоўшчыне, Гезгалах.
22 кастрычніка вялікі сельскагаспадарчы кірмаш адбудзецца ў горадзе Дзятлаве.
У пасёлку Казлоўшчына прыезду машын са збожжам і капустай чакалі з самай раніцы. Загадзя размеркавалася жывая чарга, каб усе жадаючыя змаглі набыць такія патрэбныя пшаніцу, ячмень або кукурузу. Самы вялікі выбар збожжа і ажыятаж каля машыны назіраўся ў КСУП “Войневічы”, куды людзі пад’язджалі на машынах, веласіпедах або пераносілі набытыя мяхі сваімі сіламі. Пасялкоўцы засталіся задаволеныя аб’ёмамі, асартыментам і коштам. Таксама збожжа і агародніну сёння прапаноўвалі КСУП “Хвінявічы” і “Жукоўшчына”.
На сельскагаспадарчым кірмашы людзей цікавіла самая розная агародніна: капусту і перцы бралі сеткамі, бульбу – мяхамі, моркву і памідоры – кілаграмамі.
Карысталіся попытам у пакупнікоў цыбуля, журавіны, сала, а таксама гаспадарчыя дробязі і нават адзенне з абуткам.
Жыхары Казлоўшчыны расказалі пра пакупкі і настрой на суботнім кірмашы.
Наталля Цярэшка:
– Вяртаюся дахаты з начнога дзяжурства на “хуткай”, вырашыла зайсці на кірмаш, пацікавіцца прапановай. Таксама зрабіла пакупкі: набыла тут журавіны – вітамінізаваць на зіму сваю сям’ю. Ягады засыпаю ў слоік, заліваю вадой і стаўлю на ніжнюю паліцу ў халадзільніку, так яны могуць захоўвацца доўгі час для розных патрэбаў. Больш на кірмашы нічога не купляю, бо маю ўласны агарод, які сёлета парадаваў ураджаем.
Любоў Дзянісік:
– Прыехалі па пакупкі разам са свекрывёй Галінай Грышук. Набываем пшаніцу і трыцікале для курачак, якіх яна трымае. Кожную восень наведваем кірмашы, каб купіць буракі, капусту, цыбулю, перцы. Самі вырошчваем таксама, але такая прыгожая агародніна бывае толькі тут. Любім купляць на кірмашах свежы асенні мёд, таксама нешта з гаспадарчых прыладаў.
Людміла Татарчык:
– Разам з мужам купляем збожжа для курэй: пшаніцу, проса, кукурузу, каб было з чым перазімаваць. Для сябе – купусту квасіць. Тыдзень таму былі тут, каб паглядзець на тавар і цэны, а сёння ўжо прыехалі набываць. Дзякуй, што збожжа столькі далі! Усяго хапіла, усім задаволены.
Наталля АВЯРЧУК
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…