Вікторыі тры гады, яна гаваркая, вясёлая, добразычлівая дзяўчынка.
Характарызуючы дзіця, педагогі адзначаюць, што Вікторыя вельмі кантактная, цікаўная, самастойная і акуратная, сама робіць гігіенічныя працэдуры, хаця яшчэ пакуль пад наглядам дарослых. Дзяўчынка з адказнасцю выконвае даручаныя ёй справы, радуецца, калі адзначаюць яе старанні і поспехі. Часам яна можа заўпарціцца, аднак хутка супакойваецца і вяртаецца да пазітыўнага настрою. Вікторыі падабаецца слухаць дзіцячыя песні, казкі, якія чытаюць услых, гуляць з лялькамі.
Дзяўчынцы патрэбна чулая, любячая сям’я, бацькі з добрымі сэрцамі.
Вікторыя не належыць удачарэнню, аднак яе можна прыняць на выхаванне ў апякунскую ці прыёмную сям’ю, дзіцячы дом сямейнага тыпу.
У дзяўчынкі ёсць паўналетняя сястра.
Па пытаннях жыццеўладкавання дзіцяці жадаючыя могуць звяртацца ў аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама (тэлефон 8-01563-6-41-45) або ў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава (тэлефон 8-01563-3-00-76).
Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga