“Дзякуй, настаўнік! Прымайце паклон да зямлі!”

Сёння сучасная школа ўступіла ў новы этап развіцця. Многае мяняецца: праходзіць мадэрнізацыя ўсёй сістэмы адукацыі. Прыходзіцца пераглядаць змест адукацыі, методыкі і тэхналогіі навучання і выхавання, зусім па-іншаму будуецца сістэма кіравання адукацыйным працэсам. Але адно бясспрэчна – без трывалага фундаменту, які быў закладзены нашымі папярэднікамі-калегамі з самага пачатку заснавання школы,  без традыцый, далейшае развіццё было б немагчымым.

Сваю работу ўстанова адукацыі Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа будуе на вопыце і ведах педагогаў, якія стаялі ля яе вытокаў. І сярод іх – Ганна Клімко, настаўніца біялогіі. Узнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы”, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ганна Міхайлаўна нарадзілася на Дзятлаўшчыне ў вёсцы Белякі. Вучылася ў Яварскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння школы паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага. У 1967 годзе прыйшла працаваць у Вензавецкую васьмігодку. Ганна Міхайлаўна працавала ва ўстанове да 2013 года. Гэта майстар педагагічнай працы, глыбока ведала і любіла свой прадмет. Яе вучні былі аднымі з лепшых на раённых і абласных алімпіядах. Урокі Ганны Міхайлаўны адрозніваліся ідэйна-тэарэтычным, навуковым узроўнем, метадычным абгрунтаваннем.

Удасканальваючы працэс навучання і выхавання, імкнучыся забяспечыць максімальна рацыянальную арганізацыю ўрока, настаўніца напоўніла кабінет біялогіі рознабаковым дыдактычным і раздатачным матэрыялам. Мелася багатая фанатэка, комплекс вучэбна-наглядных дапаможнікаў і зборнікаў.

Дасягненні Ганны Міхайлаўны не старэюць з гадамі. Тое, што яна па часцінках сабірала, стала сучаснымі сродкамі, метадамі, тэхналогіямі навучання. І я, як яе вучаніца, а зараз кіраўнік установы, з упэўненасцю скажу, што сістэма работы Ганны Клімко “будавалася на трох кітах”: індывідуальнай рабоце вучняў на ўроку і ў пазаўрочнай дзейнасці, дыялогу настаўніка і вучня, сумеснай праектнай і даследчай рабоце. Сёння гэтыя ідэі мудрага настаўніка прымяняюцца новымі пакаленнямі педагогаў і даюць плённыя вынікі.

Ганна Міхайлаўна – ветэран педагагічнай працы, 46 гадоў яна адпрацавала ў школе і цяпер гаворыць, што не ўяўляе сабе другога лёсу.

– Калі б мне пачаць жыццё спачатку, – гаворыць Ганна Міхайлаўна, – я ўсё роўна стала б толькі настаўніцай біялогіі.

Педагог падрыхтавала да самастойнага дарослага  жыцця не адно пакаленне дзяцей Вензавецкай школы. Яна памятае сваіх вучняў, падтрымлівае з імі сувязь. Яе выпускнікі сёння паспяхова працуюць у розных сферах дзейнасці, але ўсіх іх аб’ядноўвае пачуццё падзякі любімаму настаўніку. Для многіх выпускнікоў веды, атрыманыя на ўроках Ганны Міхайлаўны, сталі сапраўдным арыенцірам у выбары далейшага шляху. Сярод іх ёсць медыкі, педагогі, спецыялісты аграрнай сферы, работнікі прамысловасці.

20 мая Ганне Міхайлаўне споўнілася 70 гадоў. Віншую сціплую працаўніцу, шаноўную жанчыну з гэтым юбілеем. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу, клопату блізкіх.

Ганна ФРАНЮК,
дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы

Стоит почитать:

Вячаслаў Адамчык – герой мірнага часу

Толькі памяць зберагае аднятае лёсам…

Дятловчанин Максим Комаров, магистрант БГТУ, в числе лучших молодых ученых республики

 

 

administrator

Recent Posts

З 8 па 14 чэрвеня ў Беларусі праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму

Мерапрыемства скіравана на забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, папярэджанне выпадкаў вытворчага траўматызму…

13 минут ago

Гарачая тэлефонная лінія

17 чэрвеня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўнік…

1 час ago

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

16 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

17 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

17 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

17 часов ago