Ва ўстанове адукацыі “Каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”, што размясціўся ў вёсцы Гарані Мінскага раёна, прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 110-годдзю ўтварэння беларускай міліцыі. Напярэдадні гэтай даты, якую мы будзем святкаваць 4 сакавіка 2027 года, Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць значныя падрыхтоўчыя і святочныя мерапрыемствы. Сярод іх – марафон “110 гадоў у адзіным страі!”. Маштабная акцыя МУС ахоплівае 23 гарады краіны. Урачыстыя мерапрыемствы, тэматычныя выставы і інтэрактыўныя пляцоўкі ўжо прайшлі ў многіх рэгіёнах, уключаючы Рэчыцу, Гомель, Віцебск, Нясвіж і Гродна.
Ведамства арганізавала буйны творчы конкурс на лепшыя літаратурныя, мастацкія і музычныя творы. Ён уключаў розныя намінацыі, у тым ліку “Лепшы публіцыстычны твор”, “Лепшы мастацкі твор”, “Лепшы малюнак “Міліцыя вачыма дзяцей” і іншыя. Усяго сем намінацый. На творчы конкурс было прыслана больш за 600 работ.
Па ініцыятыве Дятлаўскага цэнтра культуры мне пашчасціла ўдзельнічаць у конкурсе публіцыстычных работ. Мая работа была прысвечана Івану Сцяпанавічу Мацюкевічу, ён пасля Вялікай Айчыннай вайны быў першым участковым інспектарам у Дзятлаве.
Іван Сцяпанавіч Мацюкевіч нарадзіўся ў вёсцы Валоўнікі Дзятлаўскага раёна ў 1924 годзе. Калі хлопцу споўнілася 15 гадоў, захацеў паехаць у Саратаў вучыцца на слесара. У даваенны час хлопцы набывалі прафесію у ФЗВ (фабрычна-завадскім вучылішчы), рана станавіліся самастойнымі. Там яго і напаткала вайна. У 17 гадоў стаў салдатам, ваяваў на Курскай дузе, атрымаў за мужнасць і салдацкую вытрымку, праяўленыя ў той бітве, медаль “За адвагу”, неаднаразова быў паранены, і вельмі сур’ёзна, асколкам у левую руку, ледзьве не застаўся калекам. Лячыўся ў Кіславодску, пасля шпіталя вярнуўся ў строй, працягнуў барацьбу з фашыстамі на франтах Вялікай Айчыннай, потым вызваляў Еўропу. Вайну скончыў у адным з прыгарадаў Берліна.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся на радзіму, пайшоў працаваць у міліцыю, даслужыўся да капітана. Увесь час быў участковым, разам з сям’ёй змяніў не адно месца жыхарства, пазней асеў у Дзятлаве. У пасляваенны час кадраў у міліцыі не хапала, таму Іван Сцяпанавіч быў адзіны ўчастковы на ўвесь гарадскі пасёлак. Ведаў усіх – і яго ведалі і паважалі.
Матэрыялы пра героя артыкула былі ў маім архіве, таму паўдзельнічаць у конкурсе адразу згадзілася. І не пашкадавала, бо мерапрыемства, наладжанае ў гонар ветэранаў органаў унутраных спраў, вельмі спадабалася. Так атрымалася, што прыехалі мы крыху раней і акунуліся ў атмасферу падрыхтоўкі дзейства ў актавай зале каледжа. Паглядзелі, як праходзіць рэпетыцыя Алёны Ланской, Гюнэш, арт-групы “Беларусы” і вядучых марафона. І, вядома ж, самай прыемнай хвілінай стала ўзнагароджванне пераможцаў. У кожнай намінацыі былі выдзелены тры прызавыя месцы. Мая работа атрымала дыплом II ступені ў намінацыі “Лепшы публіцыстычны твор”. Дзятлава прагучала яшчэ раз на ўсю рэспубліку. Гэта для мяне вялікі гонар і вялікае шчасце – даследаваць гісторыю, сваёй творчасцю служыць малой радзіме, мілай сэрцу Дзятлаўшчыне.
Вельмі ўдзячна Цэнтру культуры за магчымасць удзелу у конкурсе і за выдзелены транспарт.
Алена АБРАМЧЫК,
краязнаўца
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины
С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…
Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…
Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…
На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…
У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…