Дзяўчынкі супраць хлопчыкаў сыгралі ў “Футбол у вёсцы”

24 красавіка спартсмены дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы сустрэліся з аматарамі футбола ў Таркачоўскім дзіцячым садзе -пачатковай школе. Свае фізічныя здольнасці дзеці  праявілі спаўна: жвава бегалі сярод спартыўных прылад, весела пераймалі эстафету адзін у аднаго, падтрымлівалі ў час падзенняў. Хутка пасля размінкі пачалася гульня “Інь” супраць “Янь”. Дзяўчаты р’яна кінуліся ў бой, хлопцы не ўступалі, не дазвалялі ім перамагчы. Уладзімір Ганчар падтрымаў мясцовых футбалістаў, гуляючы то на баку хлопчыкаў, то рваўся ў бой за дзяўчат. Тым самым падбадзёрваў маленькіх ігракоў вялікай гульні.

Пасля некалькіх хвілін завадной гульні, гледзячы на “смех скрозь слёзы”, да маленькіх футбалістаў прымкнуў нават вадзіцель аўтобуса. Ён стаў на абарону варот адной з каманд. З вынікам 1:1 намаганнямі трэнера атрымалася “сяброўская нічыя”. Але вучні школы, акцэнтуючы ўвагу на тым, што стомы ў нагах няма, прасілі працягу гульні. Не хацелася адпускаць сваіх гасцей і настаўнікам: актыўныя балельшчыкі, яны як маглі, падтрымлівалі футбалістаў абедзвюх каманд.

Прыемна было атрымліваць падарункі: каляровыя часопісы “Вялікі футбол”, эмблемы, блакноты і ручкі, футбольныя мячы ад Беларускай федэрацыі футбола.  Час сустрэчы прабег хутка, а развітвацца не хацелася. Маленькая школа, але  з добрай душой.

Футбалісты з Таркачоў з усмешкай перадалі эстафету спартсменам у Круцілавічы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

“Футбол у вёсцы”: гуляюць спартсмены Гезгалаўскай школы

“Футбол в деревне” – на спортивной площадке Раклевичской школы. Эстафету передали учащиеся из Хвиневич

 

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

13 часов ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

13 часов ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

2 дня ago