У сучасным свеце, дзе экраны прыцягваюць погляд з ранняга дзяцінства, усё цяжэй знайсці тое, што здольна сабраць сям’ю разам без гаджэтаў. Але ёсць адзін просты і дзіўна цёплы спосаб – кніга.
Нядаўна ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень сямейнага чытання, галоўнымі героямі якога сталі дарослыя і дзеці. Яны сустрэліся, каб чытаць, смяяцца, спрачацца пра ўчынкі герояў і проста быць побач. З задавальненнем паўдзельнічалі ў літаратурным сторысеку “Мама, тата, я – кнігі верныя сябры”, быў арганізаваны фотачэлендж “Хобі маёй сям’і”.
Дзень сямейнага чытання – гэта не разавае мерапрыемства, а спроба вярнуць традыцыю: збірацца разам дзеля гісторыі, якая аб’ядноўвае. Бо любоў да кнігі рэдка нараджаецца з абавязку, часцей яна прарастае з цяпла, сямейных рытуалаў, з адчування, што чытанне – гэта пра нас, нашу сям’ю, нашы агульныя вечары і адкрыцці. І няхай не ва ўсіх атрымаецца чытаць кожны дзень, але калі хоць раз на тыдзень бабуля і ўнук, мама і дзіця сустрэнуцца, каб адкрыць адну кнігу на дваіх – гэта ўжо дастаткова, каб традыцыя жыла. А бібліятэка гатова быць тым самым месцам, дзе яе беражліва падтрымліваюць і дапамагаюць расці.
Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…