У сучасным свеце, дзе экраны прыцягваюць погляд з ранняга дзяцінства, усё цяжэй знайсці тое, што здольна сабраць сям’ю разам без гаджэтаў. Але ёсць адзін просты і дзіўна цёплы спосаб – кніга.

Нядаўна ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень сямейнага чытання, галоўнымі героямі якога сталі дарослыя і дзеці. Яны сустрэліся, каб чытаць, смяяцца, спрачацца пра ўчынкі герояў  і проста быць побач. З задавальненнем паўдзельнічалі ў літаратурным сторысеку “Мама, тата, я – кнігі верныя сябры”, быў арганізаваны фотачэлендж “Хобі маёй сям’і”.

Дзень сямейнага чытання – гэта не разавае мерапрыемства, а спроба вярнуць традыцыю: збірацца разам дзеля гісторыі, якая аб’ядноўвае. Бо любоў да кнігі рэдка нараджаецца з абавязку, часцей яна прарастае з цяпла,  сямейных рытуалаў, з адчування, што чытанне – гэта пра нас, нашу сям’ю, нашы агульныя вечары і адкрыцці. І няхай не ва ўсіх атрымаецца чытаць кожны дзень, але калі хоць раз на тыдзень бабуля і ўнук, мама і дзіця сустрэнуцца, каб адкрыць адну кнігу на дваіх – гэта ўжо дастаткова, каб традыцыя жыла. А бібліятэка гатова быць тым самым месцам, дзе яе беражліва падтрымліваюць і дапамагаюць расці.

Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
В Дятлово встретили новое поколение педагогов школы искусств
На сцэне – кавер-група “Азарт”!
Спявай, Дзятлаўшчына!

Спявай, Дзятлаўшчына!

29 августа, 2026

Похожие публикации