Дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску на “Перамогу” на квартал і ўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі ад раёнкі.
21 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты сумесна з работнікамі пошты правялі традыцыйны дзень падпісчыка, каб зноў сустрэцца са сваімі пастаяннымі чытачамі, выслухаць іх меркаванні, прапановы, пажаданні наконт зместу нашага перыядычнага выдання.
Для педагогаў Валянціны Лейтар і Уладзіміра Цыдзіка дзень падпісчыка – важная дата ў іх календары, нагода не толькі выпісаць газету, але і пагутарыць аб жыцці.
– Мы доўгі час працавалі настаўнікамі ў школе № 3 горада Дзятлава, цяпер знаходзімся на заслужаным адпачынку. Але месца сустрэчы змяніць нельга: заўсёды бачымся, калі выпісваем газету “Перамога”, – расказваюць Валянціна Браніславаўна і Уладзімір Уладзіслававіч. – Раённую газету чытаем уважліва, кожную старонку, з цікавасцю даведваемся навіны, праглядаем фота знаёмых і незнаёмых людзей. Асабліва радуемся школьным навінам, адзначаем вялікую работу па патрыятычным выхаванні моладзі. Не прапускаем квартальную падпіску на любімую газету, прыемна, што ў час акцыі можна яшчэ і прыз атрымаць.
Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце – акалічнасць, дзякуючы якой жыхары Дзятлаўшчыны сябруюць з “Перамогай”. Дзякуй вам за гэта, паважаныя чытачы!
Хто яшчэ не паспеў падпісацца на нашу газету ў час акцыі, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…
На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…
Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…
Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…
Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…