На Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прэзентаваць лепшы вопыт работы раённых арганізацый, прадукцыю прадпрыемстваў і гаспадарак, творчыя і навуковыя дасягненні нашых землякоў.

Сёлета імправізаваная выстава разгарнулася на плошчы 17 Верасня, вуліцы Савецкай і ў гарадскім парку райцэнтра.

Работнікі хлебнага цэху Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства прэзентавалі духмяны каравай, хлеб і хлебабулачныя вырабы. Побач размясціўся яшчэ адзін павільён філіяла, які паспяхова гандляваў прадукцыяй на любы густ.

Дэгустацыю сыру наладзілі спецыялісты ААТ “Молочный Мир”, таксама падрыхтавалі прэзентацыю аб рабоце прадпрыемства і відэаролік да Года народнага адзінства.

Квасам і безалкагольнымі прахаладжальнымі напоямі жадаючых частавалі гаспадыні павільёна ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, тут можна было ўбачыць прадукцыю прадпрыемства і ўзнагароды.

Вялікі быў выставачны павільён аддзела адукацыі райвыканкама. Свой вопыт навуковай і творчай работы тут прадставілі школы і дзіцячыя садкі раёна, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Дашкольнікі здзіўлялі калекцыяй лялек, кнігамі і гульнямі ручной работы, школьнікі пахваліліся навуковымі, творчымі і музейнымі праектамі, нават уласнай бізнес-кампаніяй. Найбольшую цікавасць выклікала ноу-хау Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі – аўтобус-музей, экскурсію па якім правёў кіраўнік праекта Дзмітрый Радзіеўскі.

Побач размясціліся павільёны раённага аддзялення паштовай сувязі, сэрвіснага пункта Белтэлекам, Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў, Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Не толькі падарункамі прыроды, але і магутнай тэхнікай здзіўляў Дзятлаўскі лясгас. Не менш цікавымі былі выставы ААТ “Дварэцкі льнозавод” і Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння.

РУП ЖКГ падрыхтавала выставу “Мінулае, сучаснае, будучыня”, пачэснае месца ў якой занялі прыгожы торт пад назвай “Год народнага адзінства”, гарадскія фігуры з металу, фантан.

Багаццем фарбаў і цікавымі экспанатамі вабілі ўдзельнікаў свята выставы Цэнтра рамёстваў і раённай бібліятэкі.

Шумна і весела было на падворках гаспадарак Дзятлаўшчыны. Хлебам і песнямі гасцей сустракалі ААТ “Граніт-Агра”, КСУПы “Хвінявічы”, “Войневічы”, “Жукоўшчына”, “Дварэц-Агра”. Частавалі блінамі, салодкім мёдам, іншымі гасцінцамі, здзіўлялі самабытнымі тэматычнымі куткамі.

У Год народнага адзінства і гаспадары, і іх госці жадалі адзін аднаму міру, шчасця, дабрабыту на мілай сэрцу дзятлаўскай зямлі.

Ірына СТЫРНІК      

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации