Першы ўкос і падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі, будоўлі і касметычныя рамонты, абследаванне домаўладанняў і бяспека на дарозе, – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

У сельскай гаспадарцы спакойна-напружаны перыяд

Інакш не назавеш. Усе работы планавыя, але нельга “сачкануць”, кожная хвіліна на ўліку.

Аграрыі займаюцца касьбой. Крыху адстаюць КСУП “Хвінявічы”, ААТ “Дварэц-Агра”, “Граніт-Агра”. Аператыўна і зладжана правялі першы ўкос гаспадаркі “РоданАгра” і “РоданАграПол”. Да другога ўкосу ўжо гатовы СГФ “АграМілк”.

Надвор’е дазваляе, таму сельгаспрадпрыемствы праводзяць падкормку сенажацяў, пашы, пасеваў кукурузы.

У жывёлагадоўлі сітуацыя стабільная. Адзінае, на чым засяродзіў увагу старшыня райвыканкама спецыялістаў – гэта захаванне статку, утрыманне дынамікі мінулага года па прыросце пагалоўя.

Парк камбайнаў у раёне, з улікам тэхнікі Дварэцкага льнозавода, прадстаўлены 58 адзінкамі. Як заверыў загадчык сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Мазоль, ва ўстаноўлены тэрмін камбайны будуць гатовыя да выхаду ў поле. Сур’ёзных пытанняў па падрыхтоўцы зернеўборачнай тэхнікі няма.

Што датычыцца зернесушыльных комплексаў, гаспадаркі “Граніт-Агра” і “АграМілк” ужо запусцілі ў работу газавае абсталяванне сваіх комплексаў, на бягучым тыдні газ на КЗС пададуць у “Хвінявічах” і “Войневічах”.

На асаблівым кантролі ўпраўлення і падрыхтоўка, дэзынфекцыя складскіх памяшканняў у сельгаспрадпрыемствах для захавання будучага ўраджаю.

Рыначны гандаль – у рамках рынка

Першае верасня яшчэ не так хутка, але арганізацыйныя моманты па падрыхтоўцы да пачатку новага навучальнага года ўжо на кантролі кіраўніка раёна. І гэта не толькі рамонт будынкаў навучальных установаў, хоць і тут работа ўжо ва ўсю кіпіць.

Андрэй Садоўскі паставіў задачу свайму намесніку Вользе Жэлезоўскай прапрацаваць з гандлёвымі прадпрыемствамі вобласці магчымасць рэалізацыі школьных канцылярскіх тавараў, адзення, абутку ў Дзятлаве на цэнтральным рынку ў пэўныя дні з сярэдзіны ліпеня, каб сфарміраваўся сапраўдны школьны базар. Андрэй Уладзіміравіч адзначыў:

– Не ўсе гатовы, ды і гэта небяспечна, заказваць рэчы на інтэрнэт-пляцоўках, і не ўсе могуць выехаць у вялікія гарады, каб сабраць дзіця ў школу. Мы павінны прадаставіць жыхарам раёна дастатковы асартымент тавараў.  

Таксама на нарадзе абмеркавалі тэму навядзення парадку на цэнтральным рынку ў Дзятлаве па вуліцы Міцкевіча. Падкрэслілі, што на тэрыторыі рынка дастаткова месца для ўсіх гандлёвых кропак, ніякага стыхійнага гандлю па-за яго межамі, уздоўж тратуараў, на аўтамабільнай стаянцы быць не павінна.

Паласатая бяспека

– Сістэмная работа павінна быць ва ўсім. У тым ліку, у рабоце дарожнай і камунальнай службаў, – выказаў заўвагу старшыня райвыканкама наконт арганізацыі парадку і бяспекі на вуліцах населеных пунктаў.

Асабліва Андрэй Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на адсутнасці дарожнай разметкі. Нават у райцэнтры на многіх пешаходных пераходах разметка патрабуе аператыўнага абнаўлення. Практычна няма рэагавання на такія небяспечныя праявы з боку дзяржаўтаінспекцыі.

Таксама звярнуліся да тэмы добраўпарадкавання. “Прайшліся” па будаўніцтве і капітальных рамонтах аб’ектаў. Засяродзілі ўвагу старшыняў сельвыканкамаў, а таксама кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, замацаваных за пэўнымі аб’ектамі, на рэгулярнай рабоце па абкошванні.  

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации