Дзелавы панядзелак. Што з’яўляецца гарантам якаснай работы? Няўхільнае выкананне тэхналогіі

Кантроль сферы АПК, бяспека ў асенне-зімовы перыяд, адкрыццё новага шматкватэрнага арэнднага дома, увядзенне ў эксплуатацыю модульнага ФАПа – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Ад уборкі кукурузы да захоўвання статка

На бягучым тыдні перад аграрыямі раёна стаіць задача завяршэння ўборкі кукурузы на сілас. На палях застануцца работы па ўборцы цукровых буракоў, кукурузы на зерне, уздыму зябліва.

Старшыня райвыканкама паставіў задачу максімальна надзяліць увагу жывёлагадоўлі. Андрэй Садоўскі асабліва падкрэсліў, што парушэнне тэхналогіі ў любой сферы дзейнасці, у тым ліку і ў жывёлагадоўлі, прыводзіць да самых сумных вынікаў.

Андрэй Уладзіміравіч зазначыў, што ёсць спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, якія павінны пастаянна праводзіць лікбез з работнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, і паставіў задачу арганізаваць семінар для сферы АПК.

– Сістэматычнае навучанне, павышэнне кваліфікацыі па жывёлагадоўлі неабходны ў гаспадарках, асабліва ў сучасных умовах, калі галіна патрабуе высокага ўзроўню ведаў і кампетэнцый. Захаванне строгіх тэхналагічных стандартаў і нормаў становіцца абавязковай умовай для атрымання якаснай, бяспечнай прадукцыі і забеспячэння канкурэнтаздольнасці на рынку. Якасць малака, мяса і іншай прадукцыі напрамую ўплывае на прыбытковасць гаспадаркі і задавальненне патрэбаў перапрацоўчай прамысловасці. Няправільнае кармленне, догляд або лячэнне жывёл могуць прывесці да зніжэння прадукцыйнасці, пагаршэння здароўя пагалоўя. Важны вытворча-заатэхнічны ўлік – ён дазваляе адсочваць стан жывёл, прадукцыйнасць, стан кармавой базы і іншыя паказчыкі.  Ёсць патрабаванні і да племянной працы, – падкрэсліў кіраўнік раёна.

Пажары і міжведамасная платформа прафілактыкі “ІнспектКам”

Ратаўнікі падвялі вынікі службовай дзейнасці за 10 месяцаў. У раёне адбылося 30 пажараў (летась за гэты ж перыяд – 19), на якіх загінулі 3 чалавекі. Усяго ў Гродзенскай вобласці зафіксавана 600 пажараў, загінула 50 чалавек (33 з іх у стане алкагольнага ап’янення). Ільвіная доля пажараў адбылася ў прыватных домаўладаннях.

На мінулым тыдні на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна было арганізавана прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару”, накіраванае на забеспячэнне пажарнай бяспекі і папярэджанне надзвычайных сітуацый у жылым сектары.

У рамках мерапрыемства былі ахоплены Дзятлаўскі, Данілавіцкі і Жукоўшчынскі сельскія саветы, а таксама горад Дзятлава. Сумеснымі намаганнямі работнікаў РАНС, іншых суб’ектаў прафілактыкі абследавалі каля 400 домаўладанняў, у якіх мерам пажарнай бяспекі праінструктавалі больш за 500 чалавек. Выяўлены 18 парушэнняў, 17 з іх звязаны з выкарыстаннем аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, адзін выпадак – з ненадзейным станам пячнога ацяплення ў доме пажылой грамадзянкі. Сітуацыя застаецца на кантролі РАНС.

Пракуратурай раёна дадзены заўвагі Дзятлаўскай ЦРБ і раёну электрычных сетак па некарэктным вядзенні і ўнясенні даных у сістэму “ІнспектКам”.

На мінулым тыдні затрыманы два работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы. Таксама Дзяржаўтаінспекцыя затрымала вадзіцеля адной з гаспадарак раёна, які перавозіў у каністры 100 літраў афарбаванага дызельнага паліва.

Праваахоўнікам пастаўлена задача разабрацца па дадзеным выпадку і ўвогуле прымаць жорсткія меры адказнасці як да тых, хто крадзе дызпаліва, так і да тых, хто набывае яго, захоўвае або выкарыстоўвае.

Іншыя тэмы коратка

5 лістапада ў вёсцы Руда Яварская будзе адкрыты новы модульны фельчарска-акушэрскі пункт.

****

6 лістапада плануецца ўрачыстае адкрыццё новага шматкватэрнага арэнднага дома ў Дзятлаве па вуліцы Чапаева, 18А (былога спальнага корпуса школы-інтэрната). 31 шчаслівы ўладальнік атрымае ключы ад кватэр у гэтым абноўленым сучасным доме.

**** 

Будаўнікі максімальна актывізавалі вонкавыя работы па паліклініцы ў гарадскім пасёлку Наваельня. Тут ідзе ўкладка блокаў, тынкоўка сцен, добраўпарадкаванне тэрыторыі.

****

7 лістапада, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, у Дзятлаве пройдзе ўрачысты мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, дэпутатаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, школьнікаў, ветэранаў, дзятлаўчан.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

13 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

13 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

14 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

14 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

15 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

16 часов ago