МАРТ інфармуе. Якія парушэнні гандлю выяўлены і спынены на Гродзеншчыне?

За дзевяць месяцаў 2026 года галоўнае ўпраўленне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (далей МАРТ) па Гродзенскай вобласці правяло чатыры праверкі, якімі былі ахоплены 18 гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку два – грамадскага харчавання. Праведзены таксама кантрольныя мерапрыемствы: маніторынгі 418 аб’ектаў і 266 суб’ектаў гаспадарання.

Па іх выніках выдадзены 244 рэкамендацыі аб ухіленні недахопаў і прыняцці мер па іх недапушчэнні ў далейшым, унесены 32 прадпісанні аб забароне вытвочасці або рэалізацыі тавараў, работ, паслуг, спынена рэалізацыя 97 найменняў тавараў з пратэрмінаванай прыдатнасцю на суму 1942 рублі.

Пры ажыццяўленні кантролю ў сферы гандлю і грамадскага харчавання асноўнымі парушэннямі з’яўляюцца:

  • незахаванне пералікаў тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі ў гандлёвых аб’ектах, або іх адсутнасць;
  • прапанова да рэалізацыі тавараў неналежнай якасці – з пратэрмінаванай годнасцю (захаваннем);
  • адсутнасць цэннікаў на тавары;
  • іншыя парушэнні заканадаўства аб гандлі.

Асаблівая ўвага ў рамках кантрольных мерапрыемстваў надаецца абслугоўванню пакупнікоў, якія жывуць у сельскіх населеных пунктах. За дзевяць месяцаў бягучага года праведзены маніторынгі ў 57 гандлёвых аб’ектах, 18 – грамадскага харчавання і двух – бытавога абслугоўвання, якія знаходзяцца ў сельскіх населеных пунктах Гродзенскай вобласці, сярод іх 26 належаць Гродзенскаму аблспажыўтаварыству.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю заклікае суб’екты гаспадарання да захавання заканадаўства аб гандлі і грамадскім харчаванні, бытавым абслугоўванні насельніцтва, абароне правоў спажыўцоў. У далейшым кантрольныя мерапрыемствы будуць прадоўжаны для забяспячэння патрабаванняў заканадаўства і інтарэсаў спажыўцоў.

Калі ў жыхароў рэгіёна ёсць пытанні да канкрэтных аб’ектаў або неабходны тлумачэнні, можна звяртацца ў галоўнае ўпраўленне МАРТ па Гродзенскай вобласці (кантактныя тэлефоны можна знайсці на сайце МАРТ) – мы гатовы дапамагчы і патлумачыць парадак дзеянняў.

Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

14 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

14 часов ago

Ко Дню Октябрьской революции в Дятлово отремонтируют памятник В. И. Ленину

https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Знайшоў у лесе 100 літраў бензіну

Напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаўскім раёне спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пры аглядзе аўто…

14 часов ago

Александр Лукашенко: женский голос в вопросах мира должен звучать громче

Президент принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности. Президент Беларуси Александр Лукашенко…

17 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

На территории Гродненской области в период времени с 4 по 7 ноября сотрудниками Госавтоинспекции будут…

19 часов ago