У рэдакцыю газеты “Перамога” (тэлеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН») паступіла пытанне ад жыхароў раёна. Чытачы “раёнкі” цікавяцца, калі пачне сваю работу магазін “Капеечка” ў гарадскім пасёлку Наваельня.
Вольга Жэлезоўская, намеснік старшыні райвыканкама:
– З раённым выканаўчым камітэтам ужо ўзгоднены асартыментны пералік тавараў, якія будзе рэалізоўваць новы гандлёвы аб’ект. Цяпер ажыццяўляецца падбор персаналу магазіна. Паколькі ўласнік будучага гандлёвага аб’екта збіраецца ажыццяўляць сваю дзейнасць у арандаваным памяшканні, гаспадаром якога таксама з’яўляецца прадстаўнік прыватнага бізнесу, то дакладная дата адкрыцця яшчэ не названа. У будынку завяршаюцца ўнутраныя аддзелачныя работы. Пра дзень адкрыцця магазіна “Капеечка” ў гарпасёлку Наваельня будзе паведамлена дадаткова.
Дарэчы, у нашым раёне гэта не адзіны гандлёвы аб’ект прыватнага бізнесу, які расчыняе свае дзверы ў бліжэйшы час. Літаральна нядаўна ў горадзе Дзятлаве адкрыўся магазін па продажы адзення для ўсёй сям’і, які пакупнікі могуць знайсці на плошчы 17 верасня ў будынку былога “Вострава чысціні”, а ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына ў перспектыве мяркуецца адкрыць магазін па адрасе былога ўнівермага.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…
Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…
https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаўскім раёне спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пры аглядзе аўто…
Президент принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности. Президент Беларуси Александр Лукашенко…
На территории Гродненской области в период времени с 4 по 7 ноября сотрудниками Госавтоинспекции будут…