Парадак на вуліцах горада і на прыватных участках, бяспека ў час уборачнай кампаніі, падрыхтоўка да Дня Незалежнасці – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Без дыму і агню

Прафілактычная работа ў жылым сектары – гэта від дзейнасці ратаўнікоў, які не завяршаецца ніколі. На мінулым тыдні выяўлена чарговае парушэнне па эксплуатацыі печаў, домаўладанне ўзята на кантроль.

Прадаўжаецца акцыя “Бяспечныя канікулы”, у рамках якой супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС наведваюць летнікі, вядуць растлумачальную работу з дзецьмі.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі акцэнтаваў увагу начальніка раённага аддзела Сяргея Казушчыка на падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі. Ратаўнікі ў час жніва арганізуюць не толькі наглядна-прафілактычныя мерапрыемствы, але і забяспечваюць прыкрыццё камбайнаў тэхнікай, прыстасаванай для тушэння пажараў. Дарэчы, летась у палях дзятлаўскіх гаспадарак неслі службу чатыры аварыйна-выратавальныя разлікі.

– Пажарнай бяспецы ў сельскай гаспадарцы надаецца самая пільная ўвага, абавязкова будзе забяспечана суправаджэнне тэхнікі ў палях, – заверыў Сяргей Сяргеевіч.

На кантроль участковых – месцы адпачынку

На мінулым тыдні праваахоўнікі ў рамках аперацыі “Мак” выявілі на тэрыторыі раёна шэсць фактаў вегетацыі дзікарослага маку і адзін – вырошчвання маслічнага. Гаспадару ўчастка вынесена папярэджанне.

Працягваецца работа з непрацуючымі грамадзянамі, якія злоўжываюць алкаголем. У чэрвені яшчэ чатыры чалавекі дадзенай катэгорыі накіраваліся ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Дарэчы, адзін з іх знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам, пры гэтым дазволіў сабе паехаць з раёна, хаваўся ў Гродне. У выніку быў затрыманы ў абласным цэнтры, дастаўлены ў аддзел унутраных спраў райвыканкама. У адносінах да мужчыны была выбрана мера неадкладнага выканання рашэння суда па ізаляцыі ў ЛПП (упершыню на Дзятлаўшчыне). Усяго з пачатку года на “лячэнне” накіраваны 23 дзятлаўчаніны.

Андрэй Садоўскі паставіў задачу ўзмацніць работу ўчастковых інспектараў міліцыі ў райцэнтры.

– Ёсць месцы, якія павінны быць пад асаблівым кантролем праваахоўных органаў, тым больш летам у перыяд актыўнага адпачынку моладзі, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.

Не дайце плоту ўпасці

Раённая камісія па добраўпарадкаванні на мінулым тыдні правяла чарговы маніторынг па замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі тэрыторыях. Парушальнікам выдадзены прадпісанні.

Камісія ў бліжэйшы час правядзе маніторынгі і ў сельскай мясцовасці сумесна са старшынямі сельвыканкамаў, таксама надасць увагу прыватным падворкам. Наводзіць парадак вакол дома – павінна быць звыклай справай для гаспадароў прысядзібных участкаў. Уласніку неабходна падтрымліваць у тэхнічна спраўным стане не толькі дом, але і гаспадарчыя пабудовы, агароджы, своечасова іх мыць, фарбаваць, рамантаваць, замяняць пашкоджаныя элементы.

– Навесці парадак, як у вузкім, так і ў шырокім сэнсе, у сваіх населеных пунктах, тым больш у Год добраўпарадкавання – задача для ўсіх жыхароў Дзятлаўшчыны, – адзначыў Андрэй Садоўскі.

Таксама на нарадзе абмеркавалі тэмпы работ па капітальных рамонтах сацыяльных аб’ектаў, тэму ўвекавечання на Дзятлаўшчыне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#власть

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации