Дзелавы панядзелак. Новыя ўмовы патрабуюць новага стаўлення да справы

Уборка азімага ячменю, жывёлагадоўля, рэалізацыя рэспубліканскіх праграм, Адзіны дзень інфармавання, запазычанасці за паслугі ЖКГ – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Важнейшы этап сельскагаспадарчага года

Уборачная кампанія працягваецца на Дзятлаўшчыне. Азімы ячмень – першая збожжавая культура сезона. На бягучым тыдні гаспадаркі плануюць убраць максімум плошчаў, на наступным – прыступіць да рапсу. Старшыня райвыканкама паставіў задачу кіраўнікам прадпрыемстваў абавязкова паралельна з зернеўборачнымі камбайнамі выпускаць прэс-падборшчыкі – на палях павінен быць парадак.

– Надвор’е прымушае аграрыяў працаваць гнутка: дажджы перыядычна прыпыняюць уборку, графікі даводзіцца карэктаваць літаральна па гадзінах. Але мы ўжо бачым патэнцыял сёлетняга ўраджаю. Ён будзе добры. Толькі ўсім сельгаспрадпрыемствам варта напружана правесці ўборачную кампанію. Пакуль працуюць “няроўна”. Станоўча выдзяляецца ААТ “Граніт-Агра”. Астатнім трэба падцягнуцца, асабліва СГФ “АграМілк”. Уся тэхніка павінна быць на палях, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі.

Таксама аграрыі прадаўжаюць нарыхтоўку кармоў, догляд цукровых буракоў, бульбы і іншых культур.

Закрануў Андрэй Уладзіміравіч сферу жывёлагадоўлі. Узнаўленне статка – важная частка паспяховага развіцця сельгаспрадпрыемстваў. Аднак пакуль, па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раённых гаспадарках нізкі тэмп правядзення асемянення кароў. Тэма пастаўлена на кантроль.

Ад сельскай гаспадаркі да будоўлі

У час нарады плаўна перайшлі ад адной тэмы да другой. Цяпер на Дзятлаўшчыне будуюцца шэсць прафілакторыяў для ўтрымання маладняку. Новыя ўмовы патрабуюць новага стаўлення да справы. Прафілакторый – гэта асобнае памяшканне, дзе цяляты праходзяць першы, самы важны этап жыцця. У новых умовах кожная жывёліна будзе змяшчацца індывідуальна, выключаючы кантакт і распаўсюджванне інфекцый, што дазволіць павысіць захаванасць пагалоўя.

На кантролі спецыялістаў райвыканкама і рэалізацыя такіх важных праграм, як “Адзін раён – адзін праект” і “Рэгіянальныя ініцыятывы”.

За першае паўгоддзе на Дзятлаўшчыне выкананы капітальны рамонт 1111 метраў квадратных жыллёвага фонду. РУП ЖКГ ужо распрацоўвае графікі на наступны год. Плануецца капітальны рамонт 2100 метраў квадратных.

Днямі пачнецца рамонт дваровай тэрыторыі па вуліцы Навагрудскай, 13 у райцэнтры – тэрмін работ складзе тры месяцы.

На наступным тыдні дарожныя службы прыступяць да асфальтавання вуліц.

Папярэдзіць бяду

Больш за 2200 домаўладанняў абследаваны з пачатку года работнікамі Дзятлаўскага РАНС. Устаноўлены 188 АПА (у планах устаноўка яшчэ 143-х). Сфарміраваны графік рамонту печаў і замены электраправодкі ў жыллі катэгарыраваных груп грамадзян – работы будуць праведзены ў трэцім квартале бягучага года.

Цяпер працуюць пажарныя разлікі на прыкрыцці сельскагаспадарчай тэхнікі ў палях. Заяўкі падалі чатыры гаспадаркі: КСУП “Войневічы”, КСУП “Хвінявічы”, ААТ “Граніт-Агра” і ААТ “Дварэц-Агра”.

Правахоўнікі кантралююць правядзенне ўборачнай кампаніі і аб’екты жывёлагадоўлі. У мінулыя выхадныя адзін работнік АПК быў затрыманы на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення – утрыманне алкаголю ў выдыханым паветры склала 2,3 праміле.

З пачатку 2026 года 30 дзятлаўчан ізаляваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

16 ліпеня на Дзятлаўшчыне пройдзе Адзіны дзень інфармавання насельніцтва на тэму: “Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератакі да правілаў на дарогах”.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прамая лінія

17 ліпеня з 10 да 12 гадзін прамую тэлефонную лінію правядзе начальнік упраўлення па працы,…

3 часа ago

Караблі жніва і іх экіпажы

Усе сельгаспрадпрыемствы Дзятлаўшчыны ўключыліся ў масавае жніво. У ААТ “Граніт-Агра” ўбіраюць азімы ячмень. Па традыцыі,…

17 часов ago

Для тых, хто хоча дадатковую пенсію

Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі – гэта даступны спосаб павысіць даход у пенсійным узросце. Больш…

18 часов ago

Автобусы под контролем Госавтоинспекции

С 15 по 22 июля Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…

18 часов ago

«Лорен» принесет тепло. Какой будет погода в Беларуси 14-19 июля

Какой будет погода в Беларуси 14-19 июля, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю…

18 часов ago

Прививка для взрослых

Если с Вами связался медицинский работник амбулаторно-поликлинической организации здравоохранения и пригласил на вакцинацию – без паники!…

20 часов ago