Дзелавы панядзелак. На нарадзе: бяспека і добрыя справы для дзятлаўчан

Святаў зімовых шмат. Чарговыя віншаванні, на гэты раз з Нараджэннем Хрыстовым на адрас праваслаўных вернікаў, гучалі на пачатку традыцыйнай штотыднёвай нарады ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Людзям неабходна наша ўвага

– Масавыя мерапрыемствы мінулых выхадных прайшлі без надзвычайных здарэнняў і пажараў, – адзначыў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык.

Праваахоўнікі таксама неслі службу ва ўзмоцненым рэжыме, абышлося без інцыдэнтаў.

На нарадзе, як і на абласной відэаканферэнцыі, якая папярэднічала мерапрыемству, падвялі вынікі 2023 года па рабоце аператыўных службаў. Было адзначана, што летась на пажарах у вобласці загінула 48 чалавек, з іх 45 – пры курэнні. 80 % загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

– Працуйце з людзьмі. Зразумела, што па правілах і інструкцыях можа быць прапісана не радзей аднаго разу на год наведваць пэўную катэгорыю грамадзян. Не трэба абмяжоўвацца гэтым адным разам. Людзям неабходна ўвага, асабліва адзінокім, пажылым. Тых, хто злоўжывае алкагольнымі напоямі, – на асаблівы кантроль і рэгулярнае наведванне без папярэджанняў, – паставіў задачу ўсім зацікаўленым службам, сельвыканкамам кіраўнік раёна.

Гаварылі на нарадзе пра тое, што незаменным памочнікам у выяўленні пажараў з’яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Штогод фіксуюцца выпадкі, калі ён ратуе чалавечыя жыцці. Узгадаем выпадак у студзені мінулага года на Дзятлаўшчыне, калі 40-гадовы жыхар Гезгалаў закурыў і лёг адпачываць. Прачнуўся ад гуку спрацаваўшага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Мужчына хутка пакінуў дом і сам паведаміў пра здарэнне ў РАНС. Ратаўнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Шпіталізацыя яму не спатрэбілася. А магло ўсё скончыцца інакш…

Для больш эфектыўнай работы па выяўленні задымлення на пачатковай стадыі пажару апавяшчальнік аб’ядноўваюць у сетку з вывадам сігналу на знешнюю сігнальна-гукавую прыладу. У 2023 годзе такія сістэмы былі ўстаноўлены ў 32 домаўладаннях катэгарыраваных жыхароў раёна.

Сітуацыя на дарогах Дзятлаўшчыны летась была адносна спакойная. Загінулых у дарожна-транспартных здарэннях не было, траўмаваны 10 чалавек.

Пастаўлена задача дарожнай і камунальнай службам зараз у снежнае надвор’е асаблівую ўвагу звяртаць на ачыстку прыпыначных пунктаў, пляцовак каля школ і дзіцячых садоў, месцаў пасадкі-высадкі пасажыраў каля медыцынскіх установаў.

Ідзём у госці

Грамадскія аб’яднанні, органы ўлады і іншыя арганізацыі і прадпрыемствы, а таксама ўсе неабыякавыя дзятлаўчане ўдзельнічаюць у акцыях “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы” – імкнуцца, каб чараўніцтва і казачная атмасфера зімовых святаў закранула кожнае не толькі дзіцячае, але і дарослае сэрца. Прадоўжацца акцыі да 15 студзеня.

Абмеркавалі на нарадзе і планы правядзення ў 2024 годзе брэндавага мерапрыемства Дзятлаўскага раёна – сямейнага свята “Зецельскі фэст”. Традыцыйна яно будзе прымеркавана да Дня сям’і і скіравана на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, павышэнне прэстыжу сям’і ў грамадстве.

– Час яшчэ ёсць, свята правядзём у маі, але ўжо сёння мы павінны вызначыцца з праектам упрыгожання горада да фэсту, магчыма, вырабам малых архітэктурных формаў і ўвогуле з канцэпцыяй гэтага значнага мерапрыемства, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

13 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

14 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

15 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago