Дзелавы панядзелак. Чым займаюцца аграрыі, і якія праекты рэалізуюцца?

Аб бяспецы жыхароў, сельскагаспадарчых работах, эканамічных выгодах і праектах – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Час фарсіраваць работы

Сельская гаспадарка традыцыйна была ў полі асаблівай увагі. Аграрыі працягваюць убіраць кукурузу, заворваць землі і сеяць азімыя.

Па сяўбе азімых зерневых работы ідуць да завяршэння. Каля 10 % засталося дзятлаўскім гаспадаркам.

У параўнанні з мінулым годам ёсць тыднёвае адставанне па ўборцы кукурузы. Старшыня райвыканкама паставіў задачу паскорыць тэмп работ – да канца месяца неабходна ўбраць кукурузу на сілас.

Таксама Андрэй Садоўскі акцэнтаваў увагу на захаванасці ўгнаенняў і даручыў праверыць цэласнасць складоў. Прагучалі ад кіраўніка раёна заўвагі да інжынернай службы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па пытаннях аператыўнасці рамонту тэхнікі, якая зараз задзейнічана на палях.

У разрэзе тэмы кадравай работы абмеркавалі прыцягненне замежнай рабочай сілы.

Ці будзем бяспечна зімаваць?

З надыходам асенне-зімовага перыяду колькасць узгаранняў рэзка ўзрастае. Прычына крыецца не ў надвор’і, а ў чалавечай бестурботнасці. Перагружаныя разеткі, няспраўныя абагравальнікі, непатушаныя цыгарэты, перакаленыя печы – усё гэта следства нядбалага стаўлення да ўласнай бяспекі. Пра тое, якія жыццёва важныя правілы неабходна выконваць, каб не стаць ахвярай пажару, гаварылі на нарадзе. Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык далажыў, што спецыялісты аддзела правялі праверку ўсіх домаўладанняў з пячным ацяпленнем. На асаблівым кантролі застаецца жыллё катэгарыраваных груп грамадзян. Найбольшую небяспеку выклікаюць дзятлаўчане, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі. Сяргей Сяргеевіч падкрэсліў, што ў прафілактыцы надзвычайных сітуацый неабходны дапамога і кантроль з боку сельвыканкамаў, дзе ведаюць кожнага мясцовага жыхара.

Увогуле за дзевяць месяцаў бягучага года на Дзятлаўшчыне адбылося 30 пажараў, у якіх загінулі 4 чалавекі (з іх 3 – пенсіянеры), выратаваны на пажарах – 5. Усяго на Гродзеншчыне ахвярамі агню сталі 48 чалавек.

Андрэй Садоўскі засяродзіў увагу ратаўнікоў на неабходнасці ўзмацнення кантролю за сельскагаспадарчай тэхнікай і комплексамі, павінны быць распрацаваны графікі дзяжурстваў – супрацьпажарная бяспека ў першую чаргу.

На мінулым тыдні супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама сумесна з РАНС, сельвыканкамам правялі адпрацоўку аграгарадка Гезгалы. З насельніцтвам праведзены прафілактычныя гутаркі ў рамках кампетэнцыі службаў, тры чалавекі былі затрыманы за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства.

Дарэчы, яшчэ двое дзятлаўчан (адна жанчына) ізаляваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Усяго з пачатку года – 38 чалавек.

Праекты з падтрымкай

Рэалізацыя праектаў у рамках “Рэгіянальнай ініцыятывы” стала яшчэ адной тэмай абмеркавання. “Рэгіянальная ініцыятыва” – гэта працяг і трансфармацыя ініцыятывы “Адзін раён – адзін праект”. За пяць гадоў спецыялістамі быў вывучаны вопыт рэалізацыі папярэдняй праграмы, а таксама ўмовы яе развіцця. На аснове гэтага з пачатку 2025 года запушчана новая “ініцыятыва” – “Рэгіянальная”.

Як праінфармавала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” у рамках яе вядзе работы па абсталяванні лініі вытворчасці мяккіх сыроў.

А на базе санаторыя “Альфа Радон” да канца года плануецца завяршэнне работ па чатырох пускавых комплексах у рамках ініцыятывы “Адзін раён – адзін праект”.

Спытаў Андрэй Садоўскі намесніка, як выконваюцца графікі зносу аварыйных аб’ектаў у раёне. Вольга Антонаўна ўдакладніла, што на чацвёрты квартал, згодна з планам, засталіся лазня ў вёсцы Руда Яварская (КСУП “Хвінявічы”), прыбіральня (ЦРБ), два аб’екты былога ваеннага гарадка ў аграгарадку Гезгалы (РУП ЖКГ).  

У мінулую суботу ў Дзятлаве прайшоў першы ў гэтым годзе сельскагаспадарчы кірмаш. Была прадстаўлена разнастайная прадукцыя: ад зерня і бульбы – да рыбы і крухмалу. У суботу 10 і 17 кастрычніка кірмашы пройдуць у аграгарадку Гезгалы, гарпасёлках Казлоўшчына і Наваельня, 24 кастрычніка – у Дзятлаве на рынку па вуліцы Слонімскай.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Праваахоўнікі не тэлефануюць у месенджарах

Пра гэта жыхарам Дзятлаўшчыны ў чарговы раз нагадвае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок:…

11 часов ago

Александр Лукашенко ознакомляется с научными разработками гражданского и оборонного назначения

Президент Беларуси Александр Лукашенко ознакомляется с научными разработками гражданского и оборонного назначения, сообщает БЕЛТА. Глава…

12 часов ago

Уборачнае ноу-хау КСУП “Войневічы”

Сельгаспрадпрыемствы Дзятлаўшчыны кожны год сеюць правераны часам клін яравых і азімых культур, якія ў далейшым…

12 часов ago

Спроба пяра. Сэрца, адданае дзецям

Пачатак кастрычніка – асаблівы перыяд для ўсіх тых, хто звязаў сваё жыццё з высакародным прызваннем…

12 часов ago

Окружить вниманием и заботой. Как волонтеры БРСМ помогают пенсионерам

Екатерина Хилимончик, первый секретарь Дятловского районного комитета ОО “БРСМ”: – В рамках марафона “Добро.Бел” волонтеры…

12 часов ago

Начинается показ фильма в анимационной форме «Волчок»

С 8 октября в Республике Беларусь начинается показ фильма в анимационной форме «Волчок» производства УП…

13 часов ago