Дзе можна набыць навагоднюю прыгажуню

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў Дзятлаўскі лясгас будзе ажыццяўляць гандаль навагоднімі дрэўцамі і іншымі таварамі ўласнай вытворчасці з 20 па 31 снежня 2021 года ў горадзе Дзятлаве на пляцоўцы паміж магазінам “Будматэрыялы” і адміністрацыйным будынкам, размешчанымі па адрасе: плошча 17 Верасня, 2.

ЦАНА НА ГАНДЛЁВАЙ КРОПЦЫ (рублёў):

ад 0,5 да 1 м – 11 руб.;

ад 1,001 да 2 м – 14,00 руб.;

ад 2,001 да 3 м – 18,50 руб.;

ад 3,001 да 5 м – 35,50 руб.;

ад 5,001 да 8 м – 64,50 руб.;

больш за 8 м – 267 руб;

навагодні букет – 4 руб.

Рэжым работы гандлёвай кропкі: з 11 да 19 гадзін.

ЦАНА Ў ЛЯСНІЦТВАХ:

ад 0,5 да 1 м – 10 руб.;

ад 1,001 да 2 м – 12 руб.;

ад 2,001 да 3 м – 16 руб.;

ад 3,001 да 5 м – 30 руб.;

ад 5,001 да 8 м – 55 руб.;

больш за 8 м – 197 руб;

навагодні букет – 3,50 руб.

Рэжым работы: з 8 да 17 гадзін панядзелак – пятніца; субота, нядзеля – выхадныя.

Напярэдадні навагодніх святаў работнікі дзяржаўнай лясной аховы праводзяць рэйды па выяўленні незаконных высечак елак. Будзе арганізавана патруляванне лясоў побач з населенымі пунктамі, дарогамі і хвойнымі маладнякамі. Таксама будуць выстаўлены пасты, у тым ліку разам з работнікамі дзяржаўтаінспекцыі. У грамадзян, якія перавозяць навагоднія дрэўцы, будуць правяраць дакументы, што пацвярджаюць іх набыццё. Актыўна напярэдадні навагодніх святаў дзяржлесахова будзе карыстацца камерамі фота- і відэафіксацыі. За самавольную высечку навагодняга дрэва – штраф ад 145 руб. да 1450 руб. Акрамя гэтага, парушальніку неабходна будзе кампенсаваць шкоду, нанесеную супрацьпраўнымі дзеяннямі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

4 часа ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

1 день ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

1 день ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

1 день ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

1 день ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago