Новы від рэпетыцыйнага тэсціравання – дыстанцыйнае тэсціраванне – будзе ўведзены з лютага 2018 года. Аб гэтым у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

“Цяпер завяршаецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. З 20 снежня ўсе, хто ў ім удзельнічаў, змогуць на сайце РІКВ атрымаць поўны разбор сваіх тэстаў, – сказаў Юрый Міксюк. – З лютага наступнага года ўводзіцца яшчэ адзін від рэпетыцыйнага тэсціравання – дыстанцыйнае тэсціраванне, якое дасць магчымасць бясплатна ўсім жадаючым зайсці на сайт і па ўсіх 15 прадметах адпрацаваць усю тэхналогію з разборам заданняў, са знаходжаннем памылак”.

Паспрабаваць свае сілы ў рэпетыцыйным тэсціраванні жадаючыя змогуць яшчэ некалькі разоў на працягу гэтага навучальнага года.

У эфіры тэлеканала таксама паведамлялася, што рабочыя групы, створаныя па даручэнні кіраўніка дзяржавы, прадаўжаюць аналізаваць заданні тэстаў і методыку апрацоўкі рэзультатаў. Кардынальных змяненняў ва ўступнай кампаніі-2018 не будзе. Сістэма ацэнкі зменіцца толькі ў 2019 годзе.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации