Ні для каго не сакрэт, што дзяржава дапамагае працаўладкавацца выпускнікам сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установаў краіны, прадастаўляючы ім першае месца працы.

Хто ж дапаможа тым, у каго на руках “свабодны” дыплом?

Адказ на гэта пытанне ведаюць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама, дзе добра зарэкамендавала сябе праграма “Набыццё вопыту практычнай работы”. Дзяржава з’яўляецца пасрэднікам паміж работнікам, які прыходзіць на першае працоўнае месца, і яго наймальнікам, прадастаўляючы дадатковыя гарантыі абодвум бакам.

Штогод на Дзятлаўшчыне некалькі маладых людзей атрымліваюць шанц, якім трэба толькі мудра скарыстацца. Так і зрабіла галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Вераніка Кажала.

– Вераніка Мікалаеўна, раскажыце, як вы прыйшлі ў прафесію?

– У 2018 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “правазнаўства”, атрымала свабодны дыплом. Вярнулася на радзіму, дзе ўдалося патрапіць пад дзяржаўную праграму і працаўладкавацца ў КСУП “Вензавец” інспектарам па кадрах. Работа мне падабалася працаваць з людзьмі з дакументацыяй – гэта мне па душы. Калі праз два гады прапанавалі перавесціся: працаваць ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, я вырашыла паспрабаваць. Ужо без малога год працую тут, у Дзятлаве.

– Чым займаецеся на новым месцы і як спраўляецеся?

– Спектр маіх абавязкаў – юрыдычная, кадравая работа, закупкі. Правяраю і кантралюю ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. Гэта цікава, але і вельмі адказна. Аб’ём работы тут істотна большы, чым раней, але гэта мяне не палохае.

– Чаму са свабодным дыпломам вы вырашылі застацца на радзіме?

– Люблю наш раён: ён прыгожы, утульны і спакойны. Нават не ўяўляла ніколі сябе ў іншым месцы. А вось спецыяльнасць напачатку сапраўды хацела іншую. Раней марыла аб рабоце ў міліцыі, але пасля практыкі ў аддзеле аховы правапарадку зразумела: не маё гэта.

– Як адпачываеце пасля штодзённай кабінетнай работы?

– Я чалавек “хатні”, люблю бавіць час за чытаннем кніг, праглядам цікавых фільмаў, захапляюся маляваннем.

– Чаго чакаеце ад будучыні?

– Простых рэчаў: для пачатку – сям’ю і сваё жыллё, асобнае ад бацькоў. Спадзяюся і надалей расці прафесійна.

Каментарый спецыяліста

Ірына Баравік, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва:

– Служба занятасці нашага раёна прадастаўляе паслугу беспрацоўным мясцовым жыхарам, выпускнікам сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установаў, не размеркаваным на працу навучальнай установай, па ўладкаванні на першае працоўнае месца згодна з атрыманай спецыяльнасцю. Мы вядзём перамовы з наймальнікам, прапаноўваем заключыць з беспрацоўным тэрміновы дагавор ад двух да шасці месяцаў. Пры гэтым, дзяржава часткова кампенсуе выдаткі на выплату заработнай платы работніку на перыяд удзелу ў праграме. Штогод такім чынам працаўладкоўваюцца некалькі маладых спецыялістаў. Часцей за ўсё атрымліваем запыты па эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцях.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

12 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago