Колькі часу жыве памяць?
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая забрала жыцці кожнага чацвёртага беларуса, мінула больш за восем дзесяцігоддзяў. Аднак і сёння баляць незагойныя раны на целе нашай Радзімы. Не выключэнне і Дзятлаўшчына: расстраляныя мірныя жыхары, спаленыя вёскі, на месцы якіх устаноўлены мемарыялы, як напамін аб трагедыі, як знак народнай пашаны і смутку.
У сельвыканкамах Дзятлаўскага раёна асаблівую ўвагу надаюць захаванню помнікаў салдатам і мірнаму насельніцтву, загінулым у ваенны час. У вёсцы Гарадкі Казлоўшчынскага сельсавета ёсць свой невялікі “абеліск”, усталяваны тут пасля вайны ў памяць аб знішчаных фашысцкімі карнікамі ў снежні 1942 года больш за 400 мірных жыхарах.
Сучасныя гарадкоўцы і жыхары сельсавета не мінаюць гэта месца, прыходзяць, ускладваюць кветкі ў знак памяці аб сваіх земляках. Пару гадоў таму мясцовыя жыхары арганізавалі збор сродкаў і замацавалі на стэле дзве гранітныя таблічкі з імёнамі загінулых. Пры актыўным удзеле работнікаў сельвыканкама і валанцёраў з году ў год помнік падтрымліваецца ў належным парадку. Аднак гэтых мераў сёння аказваецца мала.
– Час не шкадуе помнікі, якія ўсталёўваліся яшчэ ў савецкі час у памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Многія з іх патрабуюць рэканструкцыі, – растлумачыў сітуацыю старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка. – Таму з ініцыятывы сельвыканкама і мясцовых жыхароў, якая была падтрымана раённай уладай, вырашылі адрамантаваць адзін з такіх помнікаў, што знаходзіцца ў вёсцы Гарадкі.
Найперш “рэанімацыі” патрабавала дарожка да манумента даўжынёй каля дваццаці метраў, якая знаходзілася ў непрыглядным стане. Яе вырашылі цалкам замяніць. Сродкі на набыццё тратуарнай пліткі, бардзюраў і будаўнічых матэрыялаў былі выдаткаваны з сабраных на раённым суботніку, “рабочая сіла” знайшлася з нераўнадушных жыхароў Казлоўшчынскага сельсавета. На працягу паўтара тыдня вяліся работы: заклалі новую дарожку, абнавілі агароджу вакол помніка. Працавалі Аляксандр Лішык, Віталь Пацынка, Сяргей і Ігар Кучынскія разам са старшынёй Вадзімам Бяляткам.
У далейшым работа па рэканструкцыі помніка будзе прадоўжана: ёсць намер да 80-й гадавіны трагедыі ў Гарадках адрамантаваць і саму стэлу. На наступны год рамонт будзе праведзены і на яўрэйскім пахаванні паблізу вёскі Маськаўцы.
– Хачу падзякаваць усім нераўнадушным людзям, якія разумеюць важнасць захавання нашай гісторыі, – сказаў кіраўнік сельвыканкама.
Работа па рэканструкцыі помнікаў салдатам і мірнаму насельніцтву, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне, бесперапынна вядзецца на Дзятлаўшчыне, як даніна павагі сваім землякам. Каб нашчадкі помнілі. Каб было куды прыйсці і пакланіцца.
Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлена Вадзімам Бяляткам
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…