29 лістапада бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання Алена Казлова прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў IV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках IV Беларускіх Калядных чытанняў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Дварэцкая бібліятэка заняла другое месца сярод гарадскіх і раённых бібліятэк у намінацыі “Сям’я – наследніца маральных і духоўных каштоўнасцей”.

У бібліятэку ўсёй сям’ёй ходзіць не адно пакаленне бацькоў і дзяцей. Менавіта ў сям’і адбываецца выхаванне асобы дзіцяці. І без чытання тут не абысціся. Таму неабходна папулярызацыя сямейнага чытання, адраджэнне яго традыцый і асноў. Гэта і стварыла падставу для распрацоўкі ў 2017 годзе бібліятэчнай мэтавай праграмы “Сям’я і кніга”, якая скіравана на фарміраванне станоўчага іміджу чытаючай сям’і, далучэнне бацькоў і дзяцей да чытання, адраджэнне традыцый сямейнага чытання.

Імкнучыся прыцягнуць увагу чытачоў, Дварэцкая бібліятэка выкарыстоўвае новыя формы работы і ўдасканальвае традыцыйныя. Тут выдзелены куток сямейнага чытання, наладжана выдавецкая дзейнасць (буклет “Сям’я і кніга: аб’яднаныя чытаннем”, “7 цудаў Дварэцкай зямлі”), ладзіліся кніжныя выставы і агляды літаратуры, арганізавана сустрэча з сям’ёй ветэрана “Лёсы, апаленыя вайной”, праведзены Дзень інфармацыі ”Кніга. Сям’я. Бібліятэка”.

Віншуем бібліятэку з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!

Марына БОРТКА,
метадыст Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Следующая новость

Похожие публикации