На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Наш жывёлавод”, якая праводзіцца Беларускім прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам узнагароды прымалі работнікі фермы “Ёцавічы” КСУП “Войневічы”.
З прыемнай місіяй іх наведалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і старшыня прафкама КСУП “Войневічы” Вольга Сухецкая.
Уладзімір Фёдаравіч падзякаваў работнікам фермы за добрасумленную працу і адказнасць пры выкананні сваіх службовых абавязкаў:
– Ад імя раённага выканаўчага камітэта і прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу хачу выказаць вам шчырую ўдзячнасць за працавітасць, вернасць абранай прафесіі, любоў і адданасць свайму працоўнаму калектыву, роднай зямлі. Праца жывёлавода заўжды была паважанай і дастойнай. Няхай вашы старанні і прафесіяналізм будуць па заслугах ацэнены і прыносяць важкія вынікі. Здароўя вам, дабрабыту і мірнага неба.
Ён уручыў Падзячныя лісты і памятныя падарункі аператарам машыннага даення Лідзіі Коваль і Людміле Ляўкевіч, жывёлаводам Івану Нічыпару і Юрыю Ляўкевічу. Акрамя ўзнагароды, Лідзія Мікалаеўна прымала віншаванні і кветкі да Дня нараджэння, які адзначала ў гэты дзень.
Для добрага настрою Вольга Сухецкая прывезла работнікам фермы салодкія пачастункі ад прафсаюзнага камітэта гаспадаркі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…