На Дзятлаўшчыне прадаўжае сваю работу праект “Праз актыўнасць да даўгалецця” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Цяпер у праваслаўных хрысціян і католікаў – пост, таму творчы калектыў сектара, прадстаўнікі духавенства, зацікаўленыя спецыялісты раёна сустрэліся з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для людзей “залатога ўзросту” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і нагадалі ім аб двух складальніках здароўя – духоўным і цялесным. У сукупнасці менавіта яны неабходны чалавеку для актыўнага і шчаслівага даўгалецця.

Пра значэнне посту і аб тым, што ў час яго хрысціян заклікаюць задумацца аб справах духоўных – рабіць дабро, пазбягаць асуджэння, не крыўдзіць іншых, часцей звяртацца з малітвай да Бога, удзельнічаць у царкоўных таінствах – нагадаў клірык сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэй Аляксей Сцепановіч. Панамар Аляксандр Пышко патлумачыў, што Вялікі пост доўжыцца 9 тыдняў, расказаў, якія богаслужэнні характэрны для яго, паклікаў прыходзіць у храм.

Як дапамагчы сабе настроіцца на пазітыў, здаровы лад жыцця і тым самым падтрымаць арганізм у складаны час пераходу да цёплага сезона, вучыла псіхолаг цэнтра Алена Макоўская. Яна параіла скіраваць свае думкі на добрае, не заставацца ў адзіноце, дапамагаць іншым і адчуваць сябе патрэбным.

Што арганізму адначасова патрэбна як духоўнае “харчаванне”, так і падмацаванне фізічных сілаў, падкрэсліла доктар-валеолаг райЦГЭ Наталля Юрэня, нагадала пра асаблівасці карыснага харчавання ў сталым узросце і важнасць рухальнай актыўнасці. Як адзін з прыдатных відаў спорту для мудрых людзей назвала скандынаўскую хаду. Параіла тым, каму прадпісана прытрымлівацца пэўных дыетаў, не адмаўляцца ад іх у пост, бо фізічнае здароўе спрыяе пазітыўнаму настрою, дапамагае зрабіць больш добрых спраў, значыць, станоўча ўплывае на стан душы і духоўны настрой верніка.

Ганна ХАРЛІНСКАЯ
Фотаздымкі прадастаўлены сектарам нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

1 минута ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

7 минут ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

3 часа ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

3 часа ago

«Жатва без потерь и сохранение урожая». Константин Бурак о первостепенных задачах аграриев

Уборочная кампания без потерь и сохранение урожая - первостепенные задачи не только для аграрного сектора,…

3 часа ago

Министры, местная вертикаль и дипломаты. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 июля рассмотрел кадровые вопросы. Глава государства назначил: Ольшевского Вадима Ивановича-…

4 часа ago